Реферат: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы намеснік Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
_________________ А. І. Жук
____________________
Рэгістрацыйны № ________ /тып.
ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ
КРАІНЫ ВЫВУЧАЕМАЙ МОВЫ
(Гісторыя ўкраінскай літаратуры)
Тыпавая вучэбная праграма
для вышэйшых навучальных
устаноў па спецыяльнасці
1-21 05 04 «Славянская філалогія»
УЗГОДНЕНА
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
________________ У. Л. Клюня
__15 мая 2009 года___________
УЗГОДНЕНА
Начальнік Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі
________________Ю. І. Міксюк
________________
Рэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»
_________________ М. І. Дзямчук
_________________
Эксперт-нормакантралёр
_______________ __________
___________________
Мінск 2009
^ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Філалагічны факультэт
ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ
^ КРАІНЫ ВЫВУЧАЕМАЙ
МОВЫ
(Гісторыя ўкраінскай літаратуры)
Тыпавая вучэбная праграма
для вышэйшых навучальных
устаноў па спецыяльнасці
1 - 21 05 04 «Славянская філалогія»
Пад рэдакцыяй Т. В. Кабржыцкай
МІНСК
2009
УДК
ББК
СКЛАДАЛЬНІКІ:
Т. В. Кабржыцкая – дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
П. І. Навойчык – дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
У. В. Рагойша – дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
Э. Ю. Дзюкава – выкладчык кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Пад рэдакцыяй Т.В.Кабржыцкай
РЭЦЭНЗЕНТЫ:
кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»;
М. А. Тычына – загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;
^ М. М. Суліма – намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны, доктар філалагічных навук, прафесар.
^ РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:
кафедрай славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 5 ад 24 лютага 2009 г.;
навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 2 ад 20 сакавіка 2009 г.;
навукова-метадычным саветам па філалагічных спецыяльнасцях Вучэбна-метадычнага аб'ядання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі, пратакол № 2 ад 15 мая 2009 г.
УЗГОДНЕНА:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»;
Упраўленне вышэйшай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
^ Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы (Гісторыя ўкраінскай
Г літаратуры): тыпавая вучэб. праграма для вышэйш. навучальных устаноў па
спец. 1-21 05 04 "Славянская філалогія" / склад. Т. В. Кабржыцкая, П. І. Навойчык, У. В. Рагойша, Э. Ю. Дзюкава; пад рэд.Т. В. Кабржыцкай. – Мінск: БДУ, 2009. – с.
УДК
ББК
© БДУ 2009
І. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна «Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы (Гісторыя ўкраінскай літаратуры)» прадугледжана адукацыйным стандартам і тыпавым вучэбным планам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці 1 – 21 05 04 «Славянская філалогія». Праграма ахоплівае найбольш істотныя з’явы ўкраінскай літаратуры ад вытокаў і па сённяшні час. Праграма скіравана на характарыстыку літаратурнага працэсу ў цэлым і на яго асноўныя перыяды. Апорнымі ў Праграме з’яўляюцца манаграфічныя агляды творчасці пісьменнікаў. Пры гэтым у Праграме прадугледжана не толькі падача біяграфічных звестак пра творцаў; прыярытэтным з’яўляецца высвятленне светапогляднай асновы творчасці мастака, паэтыкі мастацкага тэксту, тыпу мастацкага мыслення пісьменніка, стылю літаратурнага твора. Агульны аналіз літаратурных з’яў ва ўкраінскай літаратуры даецца з улікам найбольш істотных эстэтыка-зместавых характарыстык перыядаў. Гісторыя станаўлення ўкраінскага пісьменства разглядаецца ў сувязі з тагачасным міфалагічным і нацыянальным фальклорным мысленнем. Пры гэтым аўтары палічылі мэтазгодным раскрыць, побач з вядучымі тэндэнцыямі фарміравання нацыянальнай літаратуры, агульнаеўрапейскія заканамернасці развіцця літаратурнага працэсу. Украінская і беларуская культуры і літаратуры падаюцца ў кантэксце ўсходнеславянскай супольнасці. І ў аглядных матэрыялах, і ў манаграфічных раздзелах мэтанакіравана высвятляюцца тыпалагічныя сыходжанні паміж творчымі пошукамі ва ўкраінскай і беларускай літаратурах.
Праграма па гісторыі ўкраінскай літаратуры абапіраецца на асноўныя палажэнні па тэорыі літаратуры. У Праграме ўлічаны веды студэнтаў, якія яны атрымліваюць па сумежных дысцыплінах (уводзіны ў літаратуразнаўства, фалькларыстыка і інш). Адпаведна прапанаваную Праграму можна выкарыстоўваць у якасці дапаможніка і пры засваенні базавых раздзелаў курса, і падчас працы над тэмамі, прадугледжанымі для самастойнага вывучэння. Праграма можа быць узятая за аснову пры распрацоўцы спецкурсаў для студэнтаў розных спецыяльнасцей філалагічнага профілю, а таксама пры стварэнні планаў работы гурткоў і факультатываў па ўкраінскай літаратуры, украінска-іншанацыянальных літаратурных сувязях, па даследаванні тэорыі і практыкі мастацкага перакладу. Адначасова прапанаванае асвятленне гісторыі ўкраінскай літаратуры можа зацікавіць магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін ВНУ, увогуле шырокае кола даследчыкаў.
Мэта прапанаванага курса – даць сістэматызаваныя веды пра асноўныя этапы і з’явы літаратурнага працэсу ва Украіне ад часоў стварэння першых помнікаў пісьменства да сучаснасці ў кантэксце агульнага развіцця культуры, гісторыі, грамадскага жыцця ўкраінскага народа. Параўнальна-гістарычны (сінхранічны і дыяхранічны) падыход да разгляду і ацэнкі паасобных фактаў і з’яў літаратурнага працэсу ў рамках самога ўкраінскага пісьменства дапаўняецца тыпалагічнымі паралелямі з іншымі еўрапейскімі літаратурамі – на ўзроўні і агульных тэндэнцый, і індывідуальна-аўтарскіх стыляў. Мэта Праграмы — не толькі прапанаваць для засваення гісторыка-літаратурны матэрыял, але акрэсліць таксама яшчэ не даследаваныя моманты, падказаць перспектыўныя шляхі самастойнай працы студэнтаў, раскрыць магчымасці іх прафесіянальнага ўдасканалення.
Інфармацыйны змест Праграмы прадугледжвае модульнасць навучання, што робіць яе максімальна зручнай у карыстанні.
У выніку вывучэння дысцыпліны «Гісторыя краіны вывучаемай мовы (Гісторыя ўкраінскай літаратуры)» студэнты павінны ведаць:
асноўныя асаблівасці гісторыі, перыяды развіцця ўкраінскай літаратуры;
ідэйна-мастацкія характарыстыкі кожнага перыяду развіцця;
нацыянальную спецыфіку ўкраінскай літаратуры;
галоўныя напрамкі і літаратурныя плыні ў гісторыі ўкраінскай літаратуры;
творчую спадчыну эпох і вызначальных пісьменнікаў кожнай эпохі.
^ Студэнты павінны ўмець:
прадставіць украінскую літаратуру як сістэму;
даць уяўленне аб тыпалагічных і ўнікальных асаблівасцях украінскай літаратуры;
вызначаць прыкметы кожнага перыяду развіцця ўкраінскай літаратуры;
характарызаваць літаратурныя напрамкі, плыні, школы, распазнаваць адметнасці мастацкіх напрамкаў і стыляў;
аналізаваць і характарызаваць творчасць вызначальных прадстаўнікоў украінскай літаратуры;
параўноўваць літаратурныя з’явы і мастацкія творы з улікам іх ідэйнай, эстэтычнай вартасці, разнастайнасці тэматыкі, жанравых форм, вобраза-выяўленчых сродкаў і стылёвых асаблівасцей;
акрэсліць заканамернасці сувязяў украінскай і беларускай літаратуры, а таксама успрыняцця ўкраінскай літаратуры ў Беларусі.
У адпаведнасці з аб’ёмам, задачамі кожнага канкрэтнага курса выкладчык і студэнт маюць магчымасць выбраць з прадстаўленага шэрагу навуковых літаратуразнаўчых крыніц тыя працы, якія з’яўляюцца найбольш істотнымі, паказальнымі, важкімі для асэнсавання таго ці іншага літаратурнага факта або працэсу. Улічваючы пашырэнне сучасных сродкаў камунікацыі, прапануюцца таксама спасылкі на рэсурсы глабальнай сеткі Інтэрнет.
Праграма створана з улікам апошніх дасягненняў ва ўкраінскім і айчынным літаратуразнаўстве, распрацовак па методыцы выкладання літаратуры.
Агульная колькасць гадзін, якая даецца на вывучэнне дысцыпліны «Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы (Гісторыя ўкраінскай літаратуры)» згодна з тыпавым вучэбным планам, складае 703 гадзіны. Прыкладнае размеркаванне гадзін па відах заняткаў: лекцый – 212 гадзін, практычных заняткаў – 118 гадзін. Агульная колькасць аўдыторных гадзін – 330.
ІІ. Прыкладны тэматычны план
№
п/п
Тэмы заняткаў
Колькасць аўдыторных гадзін
усяго
лекцый
практычных заняткаў
1.
Прапедэўтыка (Уводзіны ў гісторыю ўкраінскай літаратуры)
34
20
14
1.1
Гісторыя ўкраінскай літаратуры як галіна літаратуразнаўства
2
2
–
1.2
Зараджэнне ўласна ўкраінскай літаратуры (XII – XIII ст.). Украінскі фальклор
4
2
2
1.3
Літаратура XVI – XVIII ст. Казацкія летапісы
4
2
2
1.4
Літаратурны працэс першай палавіны – сярэдзіны XIX ст.
2
2
–
1.5
Літаратурны працэс другой палавіны XIX ст.
4
2
2
1.6
Літаратурны працэс канца XIX – пачатку ХХ ст.
4
2
2
1.7
Літаратурны рух ва Украіне ў 20–30-я гады ХХ ст.
4
2
2
1.8
Шляхі развіцця ўкраінскай літаратуры сярэдзіны – другой палавіны ХХ ст.
2
2
–
1.9
Украінская літаратура канца ХХ – пачатку XXI ст.: агульныя тэндэнцыі, наватарства, імёны
4
2
2
1.10
Мастацкія здабыткі ўкраінскай літаратуры ў агульнаеўрапейскім і сусветным кантэксце
4
2
2
2.
Старажытная ўкраінская літаратура:
ХІ – ХVIII ст.
80
50
30
2.1.
Літаратура Сярэднявечча (XI – XV ст.)
26
18
8
2.1.1
Гісторыя старажытнай украінскай літаратуры
ў сістэме універсітэцкай філалагічнай адукацыі
2
2
–
2.1.2.
Храналагічныя межы эпохі ў розных еўрапейскіх літаратурах. Сувязі з традыцыямі Антычнага свету. Хрысціянства як інтэграцыйны фактар
6
4
2
2.1.3.
XI – XIII ст. Літаратура Кіеўскай Русі як агульная спадчына ўсходніх славян. Летапісанне
8
4
4
2.1.4.
Аратарска-прапаведніцкая проза
2
2
–
2.1.5.
Агіяграфія. Паломніцкая проза
2
2
–
2.1.6.
Літаратура XIII — XV ст. Якаснае развіццё жанрава-стылёвай сістэмы. Узмацненне самабытнасці ўкраінскай, беларускай і рускай літаратур
6
4
2
2.2.
Літаратура Рэнесансу і Рэфармацыі (другая палавіна XV – пачатак XVII ст.)
24
14
10
2.2.1.
Асаблівасці Адраджэння ў розных еўрапейскіх краінах. Генезіс украінскай літаратуры Рэнесансу, асноўныя прыкметы эстэтыкі
2
2
–
2.2.2.
Лацінамоўная ўкраінская літаратура XIV — першай палавіны XVI ст.
4
2
2
2.2.3.
Літаратурныя рысы першага ўкраінскага адраджэння канца XVI – пачатку XVII cт.
4
2
2
2.2.4.
Развіццё традыцыйных празаічных жанраў
2
2
2.2.5.
Украінская палемічная літаратура
4
2
2.2.6.
Народна-паэтычны эпас. Песенна-рамансавая лірыка
2
2
2.3.
Літаратура Барока (пачатак XVII – XVIII cт.)
30
18
12
2.3.1
Барока як літаратурны метад, мастацкі стыль, культурна-гістарычная эпоха і сістэма светабачання
4
2
2
2.3.2.
Кіева-Магілянская акадэмія як найважнейшы асяродак украінскага літаратурнага працэсу новага часу
6
4
2
2.3.3.
Паэзія ўкраінскага Барока
6
4
2
2.3.4.
Украінская малая проза XVII – XVIII ст.
6
4
2
2.3.5.
Украінская драматургія XVII – XVIII cт.
4
2
2
2.3.6.
Нацыянальная спецыфіка літаратуры ўкраінскага Барока
4
2
2
3.
Новая ўкраінская літаратура:
канец XVIII – XIX ст.
114
76
38
3.1.
Літаратура XIX ст. — якасна новы этап у развіцці нацыянальнай літаратуры
2
2
–
3.2.
Украінская літаратура першай палавіны XIX ст.
62
42
20
3.2.1.
Украінскі класіцызм
20
14
6
3.2.2.
Украінскі рамантызм
20
14
6
3.2.3
Творчасць Тараса Шаўчэнкі
22
14
8
3.3.
Украінская літаратура другой палавіны XIX ст.
50
32
18
3.3.1.
Украінскі рэалізм
2
2
–
3.3.2.
Станаўленне рэалістычнага эпасу. Марка Ваўчок, Панцеляймон Куліш
6
4
2
3.3.3.
Развіццё лірыкі. Леанід Глібаў, Сцяпан Руданскі, Юрый Фядзьковіч
6
4
2
3.3.4.
Узмацненне эпічнасці. Іван Нячуй-Лявіцкі, Панас Мірны
8
4
4
3.3.5.
Шырыня творчага дыяпазону літаратуры. Творчасць Барыса Грынчэнкі, Паўла Грабоўскага
6
4
2
3.3.6.
Драматургія і тэатр. Міхайла Старыцкі, Марка Крапіўніцкі, Іван Карпенка-Кары
8
6
2
3.3.7.
Творчасць Івана Франка
14
8
6
4.
Украінская
літаратура канца XIX – пачатку XX ст.
54
36
18
4.1.
Навацыі ў галіне зместу, тэм і праблематыкі, шырыня жанрава-стылёвай палітры
6
4
2
4.2.
Творчасць Лесі Украінкі
14
10
4
4.3.
Творчасць Вольгі Кабылянскай
4
2
2
4.4.
Творчасць Міхайлы Кацюбінскага
6
4
2
4.5.
Творчасць Васіля Стафаніка
6
4
2
4.6.
Творчасць Уладзіміра Віннічэнкі
8
4
4
4.7.
Творчасць паэтаў-наватараў
10
8
2
5.
Украінская літаратура
XX – пачатку XXI ст.
48
30
18
5.1.
Агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу 1920—1930-х гадоў
12
8
4
5.1.1.
Развіццё творчых метадаў і стыляў
2
2
–
5.1.2.
Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону паэзіі
4
2
2
5.1.3.
Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону прозы
4
2
2
5.1.4.
Дынаміка жанрава-тэматычнага дыяпазону драматургіі
2
2
–
5.2.
Агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу 1930 – 1950-х гадоў
10
6
4
5.2.1.
Украінская літаратура ў кантэксце канфліктаў эпохі
4
2
2
5.2.2.
Украінская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
4
2
2
5.2.3.
Літаратура ўкраінскай дыяспары
2
2
–
5.3.
Агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу 1960 –1990-х гадоў
12
8
4
5.3.1.
Украінская літаратура ў кантэксце грамадска-палітычных працэсаў
4
4
–
5.3.2.
Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур паэзіі
4
2
2
5.3.3.
Дынаміка зместавых, жанрава-стылёвых структур прозы
4
2
2
5.4.
Агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу канца XX – пачатку XXI ст.
14
8
6
ІІІ. ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ
1. ПРАПЕДЭЎТЫКА
^ (УВОДЗІНЫ Ў ГІСТОРЫЮ ЎКРАІНСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ)
1.1. Гісторыя ўкраінскай літаратуры як галіна літаратуразнаўства.
Украінцы ў часе і прасторы. Фарміраванне і развіццё ўкраінскай народнасці і нацыі. Літаратура – культура – нацыя. Літаратура як форма інтэлектуальнага і духоўнага жыцця народа, узаемасувязь з палітыкай, рэлігіяй, філасофіяй.
Праблема перыядызацыі ўкраінскай літаратуры, прынцыпы і крытэрыі – гісторыка-сацыяльны, гісторыка-культурны, эстэтычны. Асноўныя асаблівасці літаратурнага працэсу ў гістарычным аспекце, суаднесенасць з культурна-цывілізацыйным развіццём Еўропы. Літаратура Украіны і Беларусі: тыпалагічныя паралелі і нацыянальная адметнасць.
^ 1.2. Зараджэнне ўласна ўкраінскай літаратуры (XII – XIII ст.). Украінскі фальклор.
Вытокі і шляхі развіцця ўкраінскай літаратуры. Летапісанне, творы рэлігійных жанраў, узнікненне свецкай літаратуры, перакладныя творы.
Гістарычныя песні, адлюстраванне ў ix гераічнай барацьбы народа супраць ворагаў-заваёўнікаў. Украінскія думы – своеасаблівы жанр народных ліра-эпічных песень. Змест i жанрава-стылёвыя асаблівасці дум, ix бытаванне. Школьная вершатворчасць, царкоўна-рэлігійныя вершы Л. Барановіча, І. Максімовіча, К. Зіноўева, творчасць «вандроўных дзякоў». Школьная драма, лялечны тэатр.
^ 1.3. Літаратура XVI – XVIII ст. Казацкія летапісы.
Палемічная літаратура (2-я пал. XVI — XVII ст.) і яе буйнейшыя прадстаўнікі — Г. Сматрыцкі, З. Капысценскі, Х. Філалет i інш.
І. Вышанскі i яго творчасць. Актуальнасць тэматыкі, палемічная завостранасць трактатаў i пасланняў Вышанскага, адметнасць стылю.
Казацкія летапісы як помнік вызваленчай вайны 1648 – 1654 гг. Летапісы Самавідца, Г. Грабянкі i С. Вялічкі.
Украінскае ^ Барока. Ідэі Асветніцтва.
Гыгорый Скаварада (1722 – 1794) як філосаф, мысліцель, педагог i пісьменнік. Асветніцкая i літаратурная дзейнасць Г. Скаварады. Цыкл «Байкі Харкаўскіяі» (1774) – пачатак жанру байкі ва ўкраінскай літаратуры. Зборнік вершаў «Сад боскіх песень». Багацце зместу i адметнасць паэтыкі «песняў» Скаварады. Значэнне творчасці Г. Скаварады.
^ 1.4. Літаратурны працэс першай палавіны — сярэдзіны XIX ст.
Украінская літаpaтypa XIX ст. – якасна новы этап у сацыяльна-гістарычным i культурным жыцці Украіны. Вытокі, адметнасць, шляхі развіцця. Выяўленне ў ёй нацыянальнай спецыфікі, паглыбленне дэмакратызму, ідэйна-тэматычнае ўзбагачэнне i жанрава-стылёвая разнастайнасць.
Іван Катлярэўскі (1769 – 1838) – пачынальнік новай украінскай літаратуры. Біяграфія і літаратурная дзейнасць. Месца i значэнне І. Катлярэўскага ў гісторыі ўкраінскай літаратуры.
Украінскі рамантызм 20-60 гг. XIX ст. Фалькларызм, народна-песенная аснова паэзіі Л. Баравікоўскага, А. Мятлінскага, А. Афанасьева-Чужбінскага, М. Пятрэнкі, багацце жанрава-стылёвай палітры (балада, лірычная песня, раманс, элегія, санет i інш.).
Тарас Шаўчэнка (1814 – 1861) як буйнейшы прадстаўнік рамантызму ва ўкраінскай літаратуры. Жыццёвы i творчы шлях. Ранняя творчасць. Зборнік «Кабзар» (1840). Спалучэнне рамантызму, сентыменталізму i рэалізму ў творах паэта. Палітычная сатыра («Сон», «Каўказ», пасланне «I мёртвым, i жывым…»). Творчасць перыяду турэмнага зняволення i ссылкі. Цыкл «У каземаце» (1847), «захаляўныя» кніжкі («Нявольніцкая муза»), Кос-Аральскі цыкл. Проза Т. Шаўчэнкі. Творчасць пасля ссылкі. Т. Шаўчэнка i Беларусь.
^ 1.5. Літаратурны працэс другой палавіны XIX ст.
Украінская літаратура паслярэформеннай эпохі. Паглыбленне рэалізму i дэмакратычных тэндэнцый у творчасці М. Ваўчок, Ю. Фядзьковіча, Л. Глібава, С. Руданскага, пашырэнне жанрава-стылёвых магчымасцей украінскай паэзіі i прозы. П. Куліш (1819 – 1897) як пісьменнік, этнограф, культурны дзеяч.
Творчасць Івана Нячуй-Лявіцкага (1838 – 1918) і Панаса Mірнага (1849 – 1920) – новы этап у развіцці рэалізму ва ўкраінскай літаратуры.
Украінскі тэатр i драматургія. Творчая спадчына Марка Крапіўніцкага (1840 – 1910), Міхайлы Старыцкага (1840 – 1907), Івана Карпенкі-Карага (1846 – 1907) – важнейшае дасягненне ўкраінскай драматургіі канца XIX ст. Характар драматычнага канфлікту, паглыбленне псіхалагізму у п’есах.
Іван Франко (1856 – 1916). Актуальнасць i сацыяльная завостранасць лірыкі (вершы «Гімн», «На судзе», «Міласэрным», «Беркут», «Каменяры», цыклы «Думы пралетарыя», «Санеты»). Ідэйна-тэматычнае багацце i жанрава-стылёвая палітра зборнікаў «Завялае лісце» (1896), «Мой Ізмарагд» (1898), «З дзён журбы» (1900), «Semper tiro» (1906). Паэмы І. Франка. Паэма «Майсей» (1905) – другі «запавет» украінскай літаратуры. Проза пісьменніка. Паказ жыцця і барацьбы рабочых-нафтавікоў у барыслаўскіх апавяданнях i аповесцях. І. Франко –драматург. «Украдзенае шчасце» (1893) як сацыяльна-псіхалагічная драма. Сусветнае значэнне творчасці вялікага Каменяра. І. Франко і Беларусь.
^ 1.6. Літаратурны працэс канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
Навелістыка Міхайлы Кацюбінскага (1864 – 1913) – вышэйшае дасягненне ўкраінскай малой прозы пачатку XX ст. Рысы імпрэсіянізму ў псіхалагічных навелах «Квецень яблыні» (1902), «Невядомы» (1907), «Intermezzo» (1908), аповесці «Цені забытых продкаў» (1911); раскрьщцё «пачуццяў pэчаіснасці», плыні свядомасці, адчуванняў i ўражанняў чалавека. М. Кацюбінскі і Беларусь.
Багацце тэм, матываў, вастрыня i актуальнасць праблематыкі, вытанчанасць паэтычнай формы лірыкі Лесі Украінкі (1871 – 1913) у зборніках «На крылах песень» (1893), «Думы i мары» (1899), «Водгукі» (1902). Жанр драматычный паэмы. Драма-феерыя «Лясная песня» (1911). Асаблівасці жанру. Багацце і непаўторнасць мастацкай палітры «Лясной песні». Леся Украінка i Беларусь.
Васіль Стафанік (1871 – 1936) – непераўзыдзены майстар псіхалагічнай навелы. Змест i асаблівасці майстэрства ў навелах «Камены крыж», «Навіна», «Кляновыя лісткі» і інш. Творы В. Стафаніка на старонках «Нашай Нівы».
^ 1.7. Літаратурны рух ва Украіне ў 20–30-я гады ХХ ст.
Актывізацыя нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў 1920-я гады, палітыка ўкраінізацыі, масавы прыход у літаратуру маладых сіл. Утварэнне літаратурных аб’яднанняў паводле ідэйна-эстэтычных прынцыпаў («Плуг», «Гарт», «ВУСПП», «Молодняк», «ВАПЛіте», «Марс» i інш.). Ix роля ў літаратурным i грамадска-культурным жыцці Украіны.
Паўло Тычына (1891 – 1967). Зборнік «Сонечныя кларнеты» (1918). Ідэал гармоніі чалавека, прыроды, сусвету ў вершах; асаблівасці паэтыкі. Музычнасць, дасканаласць рытмічнага малюнка, пераемнасць лепшых дасягненняў сусветнага сімвалізму ў зборніку. Эвалюцыя светапогляду.
Максім Рыльскі (1895 – 1964). Этапы творчага шляху паэта. Зварот да гуманістычных традыцый сусветнай літаратуры ў ранні перыяд творчасці (зб. «На белых астравах», «Сіняя далячынь», «Пад асеннімі зоркамі»). Ідэйна-эстэтычныя пошукі паэта ў 1920-я гады («Трынаццатая вясна», «Праз буру і снег», «Дзе сыходзяцца дарогі»), актыўная праца над перакладамі класічнай спадчыны сусветнай літаратуры (А. Міцкевіч, А. Пушкін). Творчы ўзлёт паэта ў 1950–1960-я гг.
Ідэйна-стылёвыя пошукі Міколы Хвылявога (1893 – 1933), асэнсаванне жьщця i свядомасці людзей у навелістыцы (зб. «Сінія эцюды», 1924). Элементы рамантызму i імпрэсіянізму ў навелах «Я (Рамантыка)», «Кот у ботах», «Салонскі Яр», «Легенда», «Арабескі» і інш.
Адлюстраванне сацыяльных працэсаў у вёсцы перыяду станаўлення савецкай улады ў рамане Андрэя Галаўко (1897 – 1972) «Бур'ян» (1927).
Камедыі Міколы Куліша (1892 – 1937) «Народны Малахій» і «Міна Мазайла» — узор сатырычнага майстэрства. Маральна-этычны, псіхалагічны канфлікт у часы грамадзянскай вайны як асноўная тэма «Патэтычнай санаты».
Асноўныя тэндэнцыі ў савецкай украінскай літаратуры перыяду рэпрэсій.
Творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў.
^ 1.8. Шляхі развіцця ўкраінскай літаратуры сярэдзіны — другой палавіны ХХ ст.
Украінская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Адраджэнне гуманістычных традыцый украінскай літаратуры ў перыяд «хрушчоўскай адлігі».
Асуджэнне вайны i выкрыццё палітыкі недаверу ўлады да чалавека ў рамане Алеся Ганчара (1918 – 1995) «Чалавек i зброя» (1960). Антываенны пафас i маральна-этычная праблематыка рамана «Тронка» (1963). Выкрыццё супярэчнасцей у сферы духоўнасці i маралі, папярэджанне аб наступе «ціхіх водаў застою» ў рамане «Сабор» (1968). Асэнсаванне канфлікту Чалавека з Часам і Эпохай (раман «Твая зара», 1980).
Творчасць Ліны Кастэнка (нар. 1930): зб. «Промні зямлі», (1957), «Вандроўка сэрца», (1961). Гістарычны раман у вершах «Маруся Чурай» (1979) як адна з выдатнейшых з’яў ва ўкраінскай літаратуры.
^ 1.9. Украінская літаратура канца ХХ – пачатку ХХІ ст.: агульныя тэндэнцыі, наватарства, імёны.
1.10. Мастацкія здабыткі ўкраінскай літаратуры ў агульнаеўрапейскім і сусветным кантэксце.
^ 2. СТАРАЖЫТНАЯ ЎКРАІНСКАЯ ЛІТАРАТУРА:
ХІ – ХVІII ст.
2.1. ЛІТАРАТУРА СЯРЭДНЯВЕЧЧА (XІ – XV cт.)
2.1.1. Гісторыя старажытнай украінскай літаратуры ў сістэме універсітэцкай філалагічнай адукацыі.
Жанрава-стылёвыя параметры літаратурнага працэсу. Асноўныя навуковыя асяродкі і постаці ўкраінскай літаратуразнаўчай медыявістыкі.
^ 2.1.2. Храналагічныя межы эпохі ў розных еўрапейскіх літаратурах. Сувязі з традыцыямі Антычнага свету. Хрысціянства як інтэграцыйны фактар.
Агульныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці развіцця еўрапейскай цывілізацыі часоў Сярэднявечча. Месца Бібліі і іншых кананічных тэкстаў у сістэме духоўных каштоўнасцей. Біблейскія вобразы і матывы ў мастацтве. Уходнеславянскае Сярэднявечча ў тыпалогіі еўрапейскага Сярэднявечча
Межы і маштабы візантыйскіх уплываў, надэтнічны характар візантыйскай культуры. Візантыйская эстэтыка, яе месца ў развіцці еўрапейскай мастацкай думкі. Жанравая структура візантыйскага пісьментва IX–XIV ст., характарыстыка аратарскай (Ян Златавуст, Яфрэм Сірын), агіяграфічнай (Афанасій Александрыйскі, Паладый, Ян Мосх, Сімяон Метафраст), гімнаграфічнай (Андрэй Крыцкі, Ян Дамаскін), хранаграфічнай (Ян Малала, Георгій Амартол), аповесцевай («Александрыя», аповесці пра Акіра Прамудрага) літаратуры, апакрыфічных і прыродазнаўчых твораў.
Гістарычныя перадумовы пераважных уплываў Візантыі на Усходзе Еўропы. Асаблівасці рэцэпцыі візантыйскай культуры паўднёвымі і ўсходнімі славянамі. Найбольш распаўсюджаныя тыпы зборнікаў: апракосне Євангелля, Псалтир, Пчола, Златоструй, Торжественник, Ізмарагд. Міжславянскія літаратурныя кантакты эпохі Сярэднявечча.
Праблемы аўтэнтычнасці, навуковага прачытання літаратурных помнікаў дахрысціянскага перыяду і іх перакладу на сучасную мову; дыскусіі наконт “Велесової книги”. Ранняе Сярэднявечча ва ўкраінскім літаратуразнаўстве; спробы рэканструкцыі даўняй украінскай міфалогіі.
^ 2.1.3. ХІ – ХІІІ ст. Літаратура Кіеўскай Русі як агульная спадчына ўсходніх славян. Летапісанне.
Спецыфічны тып гістарызму (канцэпцыя «манументальнага гістарызму» Д. Ліхачова), этыкетнасць, дыдактычнасць. Кананічнасць мастацкай сістэмы. Дыялектыка манументальнага і арнаментальнага стыляў. Сістэма жанраў, жанравая мадыфікацыя літаратурных твораў, іх залежнасць ад візантыйскіх традыцый і ўзаемадзеяння з фальклорам.
Жанравая самабытнасць летапісаў, сінкрэтычны змест, выкарыстанне розных крыніц, асаблівасці кампазіцыі. Розныя тэорыі ўзнікнення старарускага летапісання. Феномен летапісных зводаў. Літопис Руський – хрэстаматыйны звод літаратуры IX–XIII ст. Київський літопис XII ст.: дыялектыка белетрыстычных элементаў і фактаграфіі.
“^ Повість врем’яних літ”: асаблівасці кампазіцыі, выкарыстанне легендарна-апавядальнага матэрыялу; палітычная канцэпцыя твора. Праблема аўтарства; звесткі пра Нестара-летапісца. Асноўныя рэдакцыі і спісы летапісу, яго роля ў развіцці ўкраінскай гістарычнай прозы.
“^ Слово о полку Ігоревім” (ХІІ ст.). Гісторыя помніка, праблема аўтэнтычнасці. Вывучэнне «Слова…» ва Украіне, Расіі і ў Беларусі. Праблема аўтарства. Гістарычная аснова сюжэту. Жанрава-стылёвыя асаблівасці. Прынцыпы арганізацыі вобразнай сістэмы, сляды міфалагічнага мыслення, роля фальклорных элементаў, дыялектыка язычніцкага і хрысціянскага. Новая літаратурная якасць «Слова…»: узаемадзеянне героя-песанажа і героя-апавядальніка, падпарадкаванне мастацкай сістэмы галоўнай ідэі і цэнтральнаму вобразу Рускай зямлі. Рэмінісцэнцыі «Слова…» ў літаратуры ўсходніх славян, мастацкія пераклады.
^ 2.1.4. Аратарска-прапаведніцкая проза.
“Слово про закон і благодать” Іларіона Київського. Гістарычная панарама твора, жанрава-стылёвыя прыкметы, кампазіцыя, антытэза як асноўная рытарычная фігура твора. “Повчання” Луки Жидяти (першая пал. XI ст.). Пропаведзі Феодосія Печерського (другая пал. XI ст.), Кирила Туровського (другая пал. XII ст.) – найвышэйшы здабытак аратарскай прозы эпохі Сярэднявечча. Звесткі пра аўтараў. Асаблівасці стылю, алегарычна-сімвалічная інтэрпрэтацыя біблейскіх сюжэтаў. Уплыў Кірылы Тураўскага ў Кіеўскай Русі, на далейшае развіццё літаратур усходніх славян.
^ Володимир Мономах (1053 – 1125). Яго твор “Повчання” – тыповы ўзор хрысціянскай літаратуры: спецыфіка зместу і жанру, формы выражэння псіхалагічнага стану аўтара, месца аўтабіяграфічных элементаў, функцыі цытат з Бібліі. Дыдактычная накіраванасць, узмацненне індывідаульна-аўтарскага элементу.
^ 2.1.5. Агіяграфія. Паломніцкая проза.
Вытокі і тэндэнцыі развіцця. Старакіеўская жыційная літаратура. Княскія жыціі як спецыфічная праява агіяграфічнай літаратурнай традыцыі на ўсходнеславянскай глебе. Генезіс сюжэтаў жыцій Вольгі і Уладзіміра. “Сказання про Бориса і Гліба” (канец ХІ – пачатак XII ст.), выкарыстанне традыцый пакутніцкіх жыцій. Кампазіцыйная функцыя ўнутраных маналогаў персанажаў. Сінтэз ідэй родавага старшынства, адмовы ад насілля, непраціўленне злу. “Читання про житіє Бориса і Гліба” Нестара. Набліжэнне да агіяграфічнай жанравай мадэлі, абстрагаванне ад канкрэтыкі, апісанне цудаў. “Житіє Феодосія Печерського” Нестара (пачатак XІІ ст.). Шырокае выкарыстанне біяграфічнага матэрыялу, майстэрства яго апрацоўкі ў адпаведнасці з традыцыямі візантыйскай агіяграфіі. Патрыятызм аўтараў. Своеасаблівасць кампазіцыі.
^ Києво-Печерський патерик (ХІІІ ст.). Гісторыя фармавання. Асноўныя рэдакцыі. Кампазіцыйная аснова. Пацерыковыя навелы. «Цуды» як структурныя элементы тэксту. Листи Симона і Полікарпа (20-я гг. XIII ст.) як сюжэтна-кампазіцыйная аснова Кіева-Пячэрскага пацерыка. Эстэтычныя функцыі эпісталярных элементаў. “Сказання про побудову Печерської церкви”, яго царкоўна-легендарны змест і патрыятычная скіраванасць, самабытнасць літаратурнай формы. Сімвал Царквы ў літаратуры Кіеўскай Русі.
Паломніцтва як феномен сярэднявечнай культуры. “Ходження Ігумена Даниіла” (пачатак XII ст.). Звесткі пра Русь, Візантыю і Палестыну часоў крыжацкіх паходаў. Прасторава-часавая арганізацыя сюжэту. Іерусалім і родная зямля як асноўныя канцэпты твора.
«Хаджэнні» і апокрыфы. Выкарыстанне біблейскіх вообразаў і матываў. Вобраз аўтара. «Хаджэнні» і паломніцкая літаратура Еўропы. Паняцце «канону». Эвалюцыя жанру ў далейшай літаратуры ўсходніх славян.
^ 2.1.6. Літаратура ХІІІ – ХV ст. Якаснае развіццё жанрава-стылёвай сістэмы. Узмацненне самабытнасці ўкраінскай, беларускай і рускай літаратур.
Летапісанне: працяг традыцый жанру, імкненне да белетрызацыі аповеду, узмацненне эмацыянальнасці. Новае ў праблематыцы твораў. Змена характару ўзаемадзеяння з іншымі еўрапейскімі літаратурамі.
^ Галицько-Волинський літопис XIII ст. Гісторыя даследавання. Жанравая самабытнасць, рысы воінскай аповесці. Вобразы князёў, мастацкае асэнсаванне гістарычных постацяў. Паэтыка летапісу.
Абнаўленне і рэдагаванне твораў папярэдняй эпохі. ^ Лаврентіївський список (1377), Іпатіївський список (1420) Літопису Руського. Літоўска-беларуска-ўкраінскія летапісы, палітычныя канцэпцыі ў іх, вобразы вялікіх князёў і праблема станаўлення і развіцця ўсходнеславянскай дзяржаўнасці. Пазнейшае перапісванне летапісаў і праблема ўзнаўлення арыгінальнай версіі.
Аратарска-публіцыстычная проза. “Слово про погибель Руської землі” (1238 – 1246). “Слово о Лазаревім воскресенії” (канец XIII – пачатак XIV ст.). Творы Серапіёна і Кіпрыяна, іх генетычная сувязь з візантыйска-балгарскай літаратурнай традыцыяй, месца ў станаўленні новых форм мастацкай выразнасці. Творчасць Грыгорыя Цамблака, прамова на Канстанцкім саборы 1418 г.
Жыційная проза. Жанрава-тэматычная спецыфіка, месца агіяграфіі ў сістэме жанраў позняга Сярэднявечча. “Житіє Михаїла Чернігівського Невського” (другая пал. XIII ст.), патрыятычная ідэя твора, зварот да вобразаў Барыса і Глеба. Асноўная і Арсенеўская рэдакцыі Києво-Печерського патерика. Другая Касьянаўская рэдакцыя 1462 г.: прычыны ўзнікнення, структура тэкста. Пашырэнне гэтай рэдакцыі на Украіне і па-за яе межамі.
^ 2.2. ЛІТАРАТУРА РЭНЕСАНСУ І РЭФАРМАЦЫІ
(другая палавіна XV – пачатак ХVІІ ст.)
2.2.1. Асаблівасці Адраджэння ў розных еўрапейскіх краінах. Генезіс украінскай літаратуры Рэнесансу, асноўныя прыкметы эстэтыкі.
Выкарыстанне і пераасэнсаванне антычных і сярэднявечных традыцый. Міфалагічныя вобразы і матывы ў творах, узмацненне нацыянальнай самабытнасці, паступовае ўвядзенне элементаў жывой народнай мовы ў сферу літаратурнага ўжытку.
Рэнесансны гуманізм. Адкрыццё і сцвярджэнне новых выяўленчых магчымасцей слова, удасканальванне тэхнікі перакладу. Выданне граматык і слоўнікаў. Граматыка Лаўрэнція Зізанія (1596).
Развіццё кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны, Макарыя і Івана Фёдарава. Асвета і навука.
Люблінская ўнія 1569 г., уваходжанне ўкраінскіх земляў у склад Рэчы Паспалітай. Культурныя ўплывы Захаду; украінскія студэнты ў Кракаўскім, Пражскім і заходнееўрапейскіх універсітэтах.
Рэфармацыйныя рухі. Ордэн езуітаў, яго месца ў ідэалагічнай барацьбе і развіцці навукі і асветы. Трыдэнцкі сабор (1545 – 1563) і пачатак Контррэфармацыі. Брэсцкая унія 1596 г.
^ 2.2.2. Лацінамоўная ўкраінская літаратура ХІV – першай палавіны
ХVІ ст.
Сінтэз айчынных і агульнаеўрапейскіх культурных традыцый. Творчая дзейнасць Юрія Дрогобича. Павло Русин – першы гуманістычны паэт Украіны, яго зборнік “Пісні Павла Русина з Кросна” (1509). Станіслав Оріховський-Русин, яго твор “Про турецьку загрозу” (1543 – 1544). Стаўленне да рэфармацыйных рухаў, заклік да рэлігійнай талерантнасці ў творах “Хрещення русинів” (1547), “Розрив із Римом” (1551). Себастіян Фабіян Кленович, паэма “Роксоланія” (1584). Антычныя матывы. Ідэі гуманізму. Функцыі мастацкага тэкста.
^ 2.2.3. Літаратурныя рысы першага ўкраінскага адраджэння канца
ХVI – пачатку ХVІІ ст.
Астрожская Акадэмія (1576 – 1640). Брацкія школы.
Астрожскі гурток. Праца над перакладам і выданнем Бібліі, выкарыстанне досведу іншых культур. “Пересопницьке Євангеліє” (1556 – 1561). Гісторыка-літаратурнае значэнне “Острожської Біблії” (1581).
Літаратурны даробак Львоўскай брацкай школы. Просфонима (1591) – важны этап у развіцці паэтычнай культуры Украіны. Залежнасць ад педагагічнай практыкі і школьна-акадэмічнага канону паэтыкі.
Літаратурныя традыцыі Кіеўскай брацкай шк
еще рефераты
Еще работы по разное
Реферат по разное
Товариство з обмеженою
17 Сентября 2013
Реферат по разное
Подолання у дітей старшого дошкільного віку (5-7років) проблемних форм комунікативних відносин з однолітками: агресивності, сором’язливості, вразливості, демонстративності). Автор: практичний психолог Васильєва Ольга Георгіївна м. Славутич
17 Сентября 2013
Реферат по разное
Науково-допоміжний бібліографічний покажчик Книги І книжники. Літопис минулого І сьогодення Дніпропетровської обласної універсальної наукової бібліотеки
17 Сентября 2013
Реферат по разное
Мова є одним із найважливіших засобів профілізації старшокласників, оскільки вона вербалізує картину світу І цим самим є основою світогляду кожної особистості
17 Сентября 2013