Реферат: Беларуская журналістыка

--PAGE_BREAK--У статуце арганізацыі было запісана, што«беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша» мае на мэце развіццё беларускай літаратуры на падставе прынцыпаў, якія вызначаны ў рэзалюцыі ЦК КП(б)Б ад 1 ліпеня <metricconverter productid=«1925 г» w:st=«on»>1925 г. «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры». «Патрэбна такое мастацтва, якое б замяніла сабой рэлігію і якое б арганізавала рытм жыцця на сацыялістычных пачатках. Гэта мастацтва павінна быць работніцкім і сялянскім па матэрыялу, культурным па спосабу апрацоўкі і класава-пралетарскім па ідэйнасці. Яго «форма» нацыянальная, «змест» — пралетарскі», — гаварылася ў праграме аб’яднання.
Узвышанцы лічылі, што погляды маладнякоўцаў і «адраджаністаў» (пісьменнікаў старэйшага пакалення) не адпавядалі такім эстэтычным прынцыпам і не маглі выканаць задач пралетарскага мастацтва. Статут быў надрукаваны ў рэспубліканскай прэсе і ў першым нумары часопіса «Узвышша», які пачаў выходзіць у сакавіку <metricconverter productid=«1927 г» w:st=«on»>1927 г. як орган аднаіменнай арганізацыі.
З’яўленне новай пісьменніцкай арганізацыі і літаратурнага выдання можна лічыць далейшым пошукам мастацкага ўвасаблення беларускіх творчых сіл. У асноўным узвышанцы будавалі сваю платформу на крытыцы пазіцый «Маладняка» і спрабавалі сфармуляваць сваю тэорыю «узвышанага мастацтва», што адмяжоўвала іх ад усяго літаратурнага працэсу. Гэту пазіцыю крытыкаваў К. Крапіва: «… атмасфера ва «Узвышшы» не спрыяла творчаму росту. Даваў сябе адчуваць налёт фальшывага акадэмізму, што мне асабліва не спадабалася, адарванасць ад масавага культурнага руху, ад надзённых задач сацыялістычнага будаўніцтва» («Звязда», 1933, 20 снежня).
Аднак гэта ў меншай меры адносіцца да дзейнасці часопіса «Узвышша», дзе друкаваліся творы ўжо вядомых у той час К. Крапівы, К. Чорнага, У. Дубоўкі, У. Жылкі і іншых пісьменнікаў, што, несумненна, стала важнай вехай развіцця беларускай літаратуры.
Патрэбна заўважыць, што «авангардысцкая» філасофія ўзвышанцаў даволі слаба праяўлялася ў змесце часопіса. Тым больш, што ва ўсіх рэспубліканскіх літаратурных часопісах можна было чытаць творы адных і тых жа пісьменнікаў. Напрыклад, К. Чорны, З. Бядуля, Я. Купала, У. Дубоўка і інш. друкаваліся ў «Маладняку», «Полымі», а таксама і ва «Узвышшы». К. Чорны з № 2 «Узвышша» за <metricconverter productid=«1927 г» w:st=«on»>1927 г. пачаў друкаваць там свой раман «Сястра». Можна сказаць, што аб’яднанне і часопіс «Узвышша», якія спынілі сваю дзейнасць у <metricconverter productid=«1931 г» w:st=«on»>1931 г., былі яшчэ адным крокам насустрач чытачу беларускай літаратуры і наблізілі пісьменнікаў рэспублікі да стварэння адзінай арганізацыі — Саюза пісьменнікаў БССР.
Працэс збірання літаратурных сіл прадоўжыла аб’яднанне «Пробліск» — пралетарска-сялянская беларуская літаратурная суполка, створаная ў ліпені <metricconverter productid=«1927 г» w:st=«on»>1927 г. Сярод яе заснавальнікаў былі А. Гурло, А. Звонак, М. Хведаровіч. Аднак шырокай дзейнасці новае аб’яднанне разгарнуць не змагло і далучылася да «Маладняка»(Звязда, 1928, 29 студзеня).
У верасні <metricconverter productid=«1927 г» w:st=«on»>1927 г. была арганізавана «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (адным з заснавальнікаў быў Я. Скрыган). У наступным годзе камуна была распушчана і члены арганізацыі зноў-такі ўвайшлі ў склад «Маладняка».
Для паўнаты карціны літаратурных пошукаў на Беларусі патрэбна дадаць, што ў той час было створана яўрэйскае пісьменніцкае аб’яднанне «Дэр Юнгер арбэтэр» («Малады рабочы»), якое арганізавала свае групы ў Вілейцы, Полацку, Магілёве, Мазыры, Гомелі, Оршы. Яўрэйскія празаікі і паэты групаваліся вакол літаратурна-мастацкага, палітычна-навуковага часопіса «Штэрн» («Зорка») — органа Саюза пісьменнікаў БССР, які друкаваўся з 1921 па 1941 гг., а таксама змяшчалі свае творы ў мясцовых яўрэйскіх газетах.
Арганізавалася і дзейнічала таксама невялікая групоўка рускіх пісьменнікаў «Звенья», якая друкавалася ў асноўным у «Звяздзе» і мела свае аб’яднанні ў Віцебску і Бабруйску.
Такое становішча ў пісьменніцкіх шэрагах не задавальняла літаратараў. Пошукі мастацкага «крэда» драбнілі сілы, перашкаджалі вучобе маладых, аслаблялі эстэтычныя і ідэйныя пазіцыі літаратуры ўвогуле, асобных пісьменнікаў і паэтаў. Акрамя таго, авангардысцкія ўхілы членаў маладнякоўскай арганізацыі «засмечвалі» літаратурнае асяроддзе, імкнуліся ўзвысіцца над рэчаіснасцю, а частка зусім адрывалася ад яе, не прыслухоўваючыся да класічных матываў у паэзіі і прозе. ЦК КП(б)Б і ўрад рэспублікі таксама неаднаразова звярталі ўвагу на становішча ў пісьменніцкім асяроддзі і патрабавалі больш мэтанакіраванай працы па адлюстраванню сацыялістычнай рэчаіснасці.
Нарэшце,у снежні <metricconverter productid=«1927 г» w:st=«on»>1927 г. было аб’яўлена аб стварэнні літаратурнага аб’яднання «Полымя», у арганізацыйную групу якога ўваходзілі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Александровіч і інш. Гэта было найбольш прадстаўнічае аб’яднанне літаратараў і па свайму складу, і па абвешчанай праграме. У статуце літаратурнага аб’яднання ставілася задача развіцця творчай працы ў непарыўнай сувязі з сацыялістычным будаўніцтвам; умацавання ў беларускай літаратуры пралетарскай ідэалогіі ў арганічным адзінстве з нацыянальнай формай; усталявання супрацоўніцтва з усімі суполкамі, калі гэта не пярэчыць прынцыпам аб’яднання, і абвяшчэння барацьбы са шкоднымі ўхіламі на шляху развіцця беларускай пралетарскай літаратуры. Асноўным друкаваным органам новага аб’яднання быўчасопіс «Полымя», які ў <metricconverter productid=«1932 г» w:st=«on»>1932 г. стаў выходзіць пад назвай «Полымя рэвалюцыі».
У той жа час патрэбна падкрэсліць, што кожная літаратурная групоўка выпускала свае часопісы, зборнікі, ажыццяўляла асветную працу сярод моладзі ў школах, прцоўных калектывах. Гэта мела вялікую грамадскую каштоўнасць: з насельніцтвам рэспублікі творчая моладзь вяла высокаінтэлектуальны дыялог на роднай мове.
Прадоўжыла справу згуртавання творчых сіл газета «Літаратура і мастацтва» орган федэрацыі аб’яднанняў савецкіх пісьменнікаў і Галоўмастацтва БССР, першы нумар якой выйшаў 26 лютага <metricconverter productid=«1932 г» w:st=«on»>1932 г. Гэта важная з’ява ў грамадскім жыцці рэспублікі. Факт выдання газеты сведчыў аб высокім узроўні развіцця беларускай культуры: літаратуры, тэатра, выяўленчага мастацтва і г.д. Паліграфічная культура друку адбілася і на выглядзе новай газеты. Яна выйшла фарматам А-2 на 4 палосах, звярстана па тагачасных правілах газетнага дызайну, змяшчала ў кожным нумары малюнкі і фотаздымкі.
Галоўнае, у газеты быў цікавы змест. Рэдакцыя, у якую ўваходзілі А. Александровіч, В. Вольскі, І. Гурскі, М. Лынькоў, К. Чорны і інш., у той час ўжо вядомыя пісьменнікі, вопытныя публіцысты і рэдактары, сфармулявала свае задачы ў перадавым артыкуле. У ім гаварылася, што па ўсёй краіне разгарнулася сацыялістычнае будаўніцтва, пачынаецца новы яго этап — другая пяцігодка. У гэтым працэсе вельмі значную ролю адыгрывае савецкае мастацтва, на якое грамадства ўскладвае асаблівую місію: вобразнымі сродкамі паказаць героіку стваральнай працы ўдзельнікаў працэсаў індустрыялізацыі і калектывізацыі.
Газета лічыла, што пісьменнікі павінны сваю творчасць будаваць на фактах і з’явах сацыялістычнай рэчаіснасці. На актыве Мінскай арганізацыі пісьменнікаў М. Лынькоў у сваім дакладзе абгрунтоўваў наступныя тэзісы: ваяўнічай партыйнасці пралетарскай літаратуры; як не трэба пісаць пра камсамол. У другім нумары змешчаны артыкул з характэрным загалоўкам: «Задачы фронту літаратуры і мастацтва ў веснавой пасяўной кампаніі»(1934, 1 сакавіка).  Такім чынам, выданне набліжала творчы працэс, мастакоў да сацыялістычнай рэчаіснасці, да стварэння твораў «пралетарскай літаратуры».
У газеце шмат месца адводзілася аналізу літаратурнага жыцця, крытычным артыкулам аб творчасці асобных пісьменнікаў, разгляду новых твораў. Такім чынам развівалася крытыка і самакрытыка. Гэта ўжо быў пачатак 30-х гадоў і наступаў час рэпрэсій. Танальнасць крытыкі іншы раз была залішне эмацыянальная, ужо прадчуваліся ноткі абвінавачанняў у журналісцкім стылі.
Аднак «ЛІМ» друкаваў дыскусійныя матэрыялы, у якіх аналізаваліся розныя бакі мастацкай творчасці. Напрыклад, пад шапкай «На сходзе бальшавіцкай самакрытыкі разгорнем творчую дыскусію» былі змешчаны артыкулы П. Галавача «Слова ў творчай дыскусіі» і К. Чорнага «Рэальная шматграннасць і філасофскае адзінства» (1934, 1 сакавіка).  Падобныя матэрыялы газета друкавала пастаянна. Такім чынам, са з’яўленнем «ЛІМа» асвятленне працэсу развіцця культуры набыло сістэмнасць і паслядоўнасць.
У першы час выхаду газеты перад рэдакцыяй была пастаўлена яшчэ адна важная задача — падрыхтаваць і правесці І з’езд пісьменнікаў Беларусі, які і адбыўся ў чэрвені <metricconverter productid=«1934 г» w:st=«on»>1934 г.
Літаратурная беларускай перыёдыка 20 – 30-х гадоў – гэта культурная з’ява нацыянальнага значэння. Можа быць, самая галоўная каштоўнасць яе ў тым, што тады быў закладзены моцны падмурак самасвядомасці беларускага народа.
Важнейшыя праблемы нацыянальнага адраджэння: беларуская мова, адукацыя, усе праявы культуры даходзілі да насельніцтва праз мастацкае слова. Гэта літаратурнае слова вельмі хутка замацавалася ў высокамастацкіх вобразах лепшых твораў вядомых і прызнаных беларускіх пісьменнікаў.
Разам з імі вырасла новае пакаленне мастакоў, якое магло б і не нарадзіцца ў іншых умовах. Толькі спрыяльныя абставіны вольнай народнай творчасці вылучылі са сваёй глыбіні маладнякоўскія таленты, што з’яўляецца бясспрэчным фактам рэвалюцыйнага развіцця нашай нацыянальнай культуры.
Літаратурныя газеты і часопісы ў той час былі галоўнай масавай кнігай адлюстравання вобразаў савецкай рэчаіснасці.
Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. «Красная смена» («Чырвоная                           змена»), «Юный пахарь» («Малады араты»)
Сістэмнасць у арганізацыі маладзёжнага друку наступіла пасля таго, як актывізавалася праца па стварэнню камсамольскіх арганізацый. У Беларусі гэты пачатак ідзе ад першага абласнога з’езда РКСМ Заходняй камуны 25 снежня <metricconverter productid=«1918 г» w:st=«on»>1918 г. у Смаленску. Тады было вырашана стварыць часопіс«Факел коммунизма», які выйшаў у Вільні толькі 2 сакавіка <metricconverter productid=«1919 г» w:st=«on»>1919 г. як орган ЦК камсамола Літвы і Беларусі. Нумар быў прысвечаны памяці К. Лібкнехта і Р. Люксембург і змяшчаў матэрыялы аб удзеле моладзі ў грамадзянскай вайне. У звароце рэдакцыі да чытачоў гаварылася: «У эпоху міжнароднай рэвалюцыі, у эпоху страшэннай барацьбы рабочага класа са сваімі прыгнятальнікамі мы выпускаем свой часопіс. Няхай наш орган пакажа юным пралетарыям шлях прадаўжэння барацьбы за канчатковае вызваленне. Наперад, таварышы, да сацыялізму!».
«Факел коммунизма» — гэта асобная веха ў маладзёжным руху. Фактычна ўпершыню ў гісторыі быў створаны часопіс для шырокіх мас працоўнай моладзі Літвы і Беларусі. Часопіс узнік у час барацьбы з белапалякамі, і тэматыка яго была амаль поўнасцю ваеннай: ён заклікаў моладзь да абароны заваёў рэвалюцыі. Калі варожыя войскі падышлі да Вільні, 50% ад усёй колькасці камсамольцаў пайшлі на фронт.
Разам з прызывамі на фронт «Факел коммунизма» тлумачыў: «Каб прыйсці да сацыялізму, патрэбна многа ведаў, як у галіне культуры, так і ў справе духоўнасці. Для гэтага на старонках свайго часопіса мы будзем знаёміць чытачоў з гісторыяй рабочага руху, з жыццём пралетарыяту, з задачамі моладзі ў дадзены момант, з яе імкненнямі. Акрамя таго, мы будзем змяшчаць мастацкія творы, вершы, апавяданні, усё гэта павінна быць працай саміх юных пралетарыяў»(1919, № 1). Аднак гэта была аддаленая перспектыва дзейнасці рэдкалегіі камсамольскага часопіса.
Франты грамадзянскай вайны патрабавалі ўсё новых і новых салдат. Пагэтаму і прапаганда партыйна-савецкага і маладзёжнага друку была настойлівай, несупыннай і нават прымусовай. У газеце таго перыяду можна прачытаць: «Дзяўчына! Спытай у свайго юнага таварыша, чаму ён яшчэ не на фронце?» або зусім катэгарычнае: «Хто не дапамагае фронту, той вораг рэвалюцыі!». Такія заключэнні на старонках газет выклікалі неадназначную рэакцыю ў моладзі. Хто па перакананню ўступіў у камсамол, а значыць, і ўспрыняў ідэі кастрычніцкай рэвалюцыі, лічыў гэта нармальнай з’явай. Такімі былі і журналісты маладзёжных выданняў.
У той жа час частка моладзі неадэкватна адносілася да новай улады і не разумела камсамольскіх законаў жыцця, а таму стрымана і насцярожана ставілася да прызыўных выступленняў у перыядычным друку. Пераадолець такі псіхалагічны настрой — было адной з важнейшых задач журналістаў маладзёжнага друку.
Другі нумар часопіса выйшаў у Мінску 15 чэрвеня <metricconverter productid=«1919 г» w:st=«on»>1919 г., а пасля таго, як Мінск быў захоплены белапалякамі, камсамольцы надрукавалі «Подпольный факел коммунизма».
У тым жа <metricconverter productid=«1919 г» w:st=«on»>1919 г. 13 красавіка ў Вільні выйшла газета «Красная молодёжь» — орган Цэнтральнага і Віленскага камітэтаў КСМ Літвы і Беларусі. Гэта і быў пачатак маладзёжнага друку ў Беларусі, хаця абодва выданні друкаваліся для моладзі дзвюх братніх рэспублік, часова аб’яднаных у адзіным саюзе.
«Красная молодёжь» – фактычна мабілізацыйнае выданне. Свой кароткі ваенны час газета выходзіла па адным пад адным лозунгам: «Усе ў Чырвоную Армію! Усё для Чырвонай Арміі!». Мы адзначаем рэвалюцыйны пафас матэрыялаў, якія былі больш падобны на адзіны заклік. У першым нумары «Красная молодёжь» звярталася да сваіх чытачоў: «У дні кастрычніцкага штурму крэпасці контррэвалюцыі Зімняга палаца чырвоныя сцягі саюзаў моладзі развіваліся на штыках, нясучых пагібель прыгнятальнікам і свабоду прыгнечаным. Вораг быў пераможаны, але не знішчаны. Пачалася доўгая і ўпартая барацьба. Пытанне пастаўлена аб жыцці і смерці. І на ўсіх этапах гэтай барацьбы шэрагі юных ратнікаў пастаянна наперадзе. Сотні магіл невядомых юных герояў на каледзінскім, красноўскім, дутаўскім і іншых франтах яскрава гавораць аб выключнай адданасці працоўнай моладзі рэвалюцыі».
Як бачна, тэкст газеты ідэалагізаваны. Маладыя салдаты аб’яўляліся героямі, юнымі ратнікамі, на якіх ускладалася надзея на перамогу ў грамадзянскай вайне.  Члены КСМ у той час былі на паўваенным палажэнні і па першаму сігналу з’яўляліся на прызыўныя пункты для адпраўкі на фронт. «Красная молодёжь» 16 сакавіка надрукавала пастанову ЦК КСМ Л і Б аб мабілізацыі: у Чырвоную Армію камсамольская арганізацыя рэспублікі была прызвана амаль поўнасцю.
Зразумела, што час патрабаваў стварэння рэгулярна выходзячых газет і часопісаў для моладзі. Тым больш, што ў час грамадзянскай вайны юнакі станавіліся салдатамі і з імі неабходна было весці прапагандысцкую і адукацыйную працу. Аднак зрабіць гэта практычна было немагчыма з-за адсутнасці сродкаў, кваліфікаваных спецыялістаў і несупыннага перамяшчэння франтоў.Тады і была рэалізавана ідэя выпуску маладзёжных старонак у партыйных газетах. Першая такая старонка«Звезда молодёжи» у канцы сакавіка <metricconverter productid=«1920 г» w:st=«on»>1920 г. пачала друкавацца ў газеце «Звезда» у Смаленску, а затым і ў Мінску, куды была перавездена «Звезда» пасля яго вызвалення ад белапалякаў.
Старонкі моладзі друкаваліся ў многіх газетах: «Малады араты» у «Савецкай Беларусі», у Барысаўскай газеце «Бедняк» -«Страничка красной молодёжи», магілёўская «Соха и молот» друкавала старонку«Красная молодёжь» і г.д.
У студзені <metricconverter productid=«1920 г» w:st=«on»>1920 г. выйшаў часопіс «Молодой горн» — орган Віцебскага губкама РКСМ (большая частка Віцебскай губерні да <metricconverter productid=«1924 г» w:st=«on»>1924 г. уваходзіла ў склад РСФСР). Рэдкалегія бачыла сваю задачу ў палітычным і маральна-этычным выхаванні моладзі, стварэнні камсамольскіх ячэек і арганізацыі іх працы ў мірных умовах. Многа месца часопіс удзяляў сялянскай моладзі, расказваў аб арганізацыі камун, калектыўнай апрацоўцы зямлі.
Жыццё моладзі адлюстроўвалася на старонках часопіса рознабакова і шматгранна. Глыбокае тлумачэнне атрымалі праблемы асваення рабочых прафесій, уладкавання моладзі на працу, вучобу, выхавання ў юнакоў і дзяўчат рэалістычных адносін да буржуазнай маралі. Разам з гэтым «Молодой горн» друкаваў вершы, апавяданні беларускіх і рускіх аўтараў. Выходзіў часопіс да сярэдзіны <metricconverter productid=«1921 г» w:st=«on»>1921 г. і ў многім паспрыяў умацаванню губернскай камсамольскай арганізацыі. Пазней, у <metricconverter productid=«1921 г» w:st=«on»>1921 г., замест часопіса «Молодой горн» Віцебскі губкам РКСМ пачаў выдаваць газету «Юный творец», якая выходзіла раз у тыдзень фарматам раённай. Да <metricconverter productid=«1923 г» w:st=«on»>1923 г. выданне набыло папулярнасць у чытачоў і плошча яго была павялічана да фармату А-2.
«Юный творец» змястоўна адлюстроўваў жыццё камсамольскай арганізацыі губерні і праблемы рабоча-сялянскай моладзі. Зразумела, што асноўнай тэмай было тлумачэнне задач НЭПа, палітыкі камуністычнай партыі і камсамола. Рэдакцыя імкнулася не толькі прапагандаваць дырэктыўныя дакументы, што для друку таго часу было звычайнай справай і добразычліва ўспрымалася чытачамі, а таксама дапамагчы кожнаму юнаку і дзяўчыне знайсці сваё  месца ў жыцці. Патрэбна вучыцца, набываць добрую прафесію і напружана працаваць, каб прыносіць карысць сабе і краіне, сцвярджалі журналісты «Юного творца».
У Гомельскай губерні выходзілі таксама старонкі моладзі ў партыйных газетах. Затым у жніўні <metricconverter productid=«1920 г» w:st=«on»>1920 г. быў створаны часопіс «Набат молодёжи» — орган губкама РКСМ. Першы нумар быў надрукаваны на грамадскіх пачатках партыйнай ячэйкай друкароў, якія дзеля гэтага арганізавалі васкрэснік. Перадавы артыкул быў прысвечаны задачам юнацкай прэсы. «Кожны камсамолец павінен удзельнічаць у сваім органе, — гаварылася ў артыкуле. — Толькі тады часопіс будзе паспяхова развівацца. Патрэбна стварыць старонкі моладзі ва ўсіх савецкіх і партыйных органах. Самыя буйныя паветы могуць выдаваць таксама свае старонкі», — рэкамендаваў «Набат молодёжи». Аднак выйшла ўсяго тры нумары часопіса.
    продолжение
--PAGE_BREAK--
еще рефераты
Еще работы по журналистике