Реферат: Янка Купала вялікі нацыянальны паэт беларускага народа


ЯНКА КУПАЛА

1882-1942


Янка Купала — вялікі нацыянальны паэт беларускага народа. Ён узняў беларускае мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала літаратура беларусаў, а ягоная творчасць параўнялася з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры.

Творчасць Янкі Купалы як бы канчаткова афармляе і завяршае станаўленне самасвядомасці беларускага народа, псіхалагічнага складу і філасофіі быцця.

Можна разглядаць творчасць Купалы як энцыклапедыю жыц-ця беларускага народа, бо ў ёй знаходзяць адбітак усе праявы на-цыянальнага бытавання беларусаў на стыку дзевятнаццатага і дваццатага стагоддзяў, а таксама перыяду імперыялістычнай вай-ны, трох рэвалюцый, грамадзянскай вайны, савецкай эпохі ўключ-на да Вялікай Айчыннай вайны.

Паэзію Янкі Купалы, як і ягоных паплечнікаў, выклікала да жыцця першая руская рэвалюцыя. Вуснамі найвыдатнейшых з іх — Янкі Купалы і Якуба Коласа — на ўвесь голас загаварыла са-ма Беларусь — таленавітая і прыніжаная, багатая духоўна і непры-знаная як нацыя, Беларусь, якая ў барацьбе за сацыяльнае і на-цыянальнае разняволенне народа бачыла свой светлы заўтрашні дзень.

Беларускі народ быў пазбаўлены магчымасці карыстацца зда-быткамі сваёй шматвяковай культуры, над яго мовай вісела зня-вага забароны, кнііі яго нешматлікіх пісьменнікаў, якія, нягледзя-чы на забарону, зрэдку прабіваліся ў друк, не маглі дайсці да чы-тача. Не было ні беларускіх школ, ні газет, ні выдавецтваў.

Творчая непаўторнасць вялікага мастака можа выявіцца, рэалізавацца толькі ў тым выпадку, калі адбываецца зліццё яго творчай асобы з тымі жыццёвымі з'явамі, з якімі ён кроўна звяза-ны і якія знаходзяць у ягонай душы жывы, зацікаўлены водгук. Асоба мастака не можа скласціся раней, чым узнікнуць, наспеюць такія неабходныя для мастацкай сталасці пісьменніка ўмовы, як пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, пачуццё радзімы, народ-най годнасці.

Так, як пачаў пісаць Янка Купала, да яго не пісаў ніхто. Гэта быў нібыта сінтэз усіх папярэдніх здабыткаў новай беларускай літаратуры. 3 прыходам у літаратуру Янкі Купалы ў ёй паяўляецца цэласная канцэпцыя радзімы як гістарычна-сацыяльнага асяродка (121-122) дзейнасці народа, а таксама канцэпцыя чалавека, асобы ў яе да-чыненнях да гісторыі і будучыні грамадства.


1


Янка Купала (сапраўднае прозвішча Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў в. Вязынка, недалёка ад старажытнага горада Заслаўя, Вілейскага павета (сёння Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) 8 ліпеня 1882 г. (адпаведна старому стылю 25 чэрвеня, г. зн. праз дзень пасля традыцыйнага народнага свята Івана Купалы, што, відаць, паўплывала на выбар паэтам свайго псеўданіма).

Продкам паэта за нейкую выслугу перад князем Радзівілам дасталася зямля, на якой узнік засценак Пяскі, заселены сям'ёй Луцэвічаў. Але ўжо дзеда паэта «міласцівы» князь выкінуў з зямлі. Удалося заарандаваць фальварак «Камень» каля мястэчка Івя-нец (Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928. С. 12.).

Бацькі Купалы Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна з Валасевічаў паходзілі з дробнай беззямельнай шляхты. Дзе-ля кавалка хлеба яны былі змушаны вандраваць ад фальварка да фальварка пераважна ў межах Мінскай і часткова Віленскай гу-берні.

Паэту трэба нарадзіцца ў прыгожай мясціне. У гэтым сэнсе бе-ларускай літаратуры пашанцавала: Янка Купала, вандруючы разам з сям'ёй з месца на месца, убіраў у душу прыгожыя малюнкі, краявіды цэнтральнай Беларусі, перасечанай пагоркамі, якія плаў-на пераходзяць у даліны з іх нетаропкімі рачулкамі, пералескамі і сінімі лясамі на схілах узлобкаў.

3-за частых пераездаў будучаму паэту не прыйшлося стала на-ведваць школу ў якім-небудзь адным месцы. «Палову адной зімы вучыўся ў народнай школе ў Сенніцы, недалёка ад г. Мінска, а пасля гэтага нязначны час вучыўся ў Мінску ў прыватнай пад-рыхтоўчай школе. Бацька хацеў падрыхтаваць мяне ў рэальнае ву-чылішча. Займаўся са мной сын дырэктара Мінскага рэальнага вучылішча У. I. Самойла. Але нічога не выйшла. Нягледзячы на тое, што дырэктар прымаў мяне без экзамену, бацька парашыў не аддаваць мяне ў школу, а пакінуць на гаспадарцы... Бацька пасля шкадаваў, што не вучыў мяне. Пазней, гадоў 15—16-ці, я скончыў за адну зіму народнае вучылішча ў Бяларучах (Мінскі павет). Папраўдзе кажучы, паступіўшы ў гэтае вучылішча, я ведаў болыы, чым патрабавалася праграмай» (Купала Я. Аўтабіяграфія // Любімы паэт беларускага народа. Мн., 1960. С. 7-8.).

Будучы паэт актыўна займаецца самаадукацыяй. Яшчэ ў дзя-цінстве выяўляе ненасытную прагу да кнігі. Пазней вядомы літаратар і гісторык В. Ластоўскі, які працаваў разам з Купалам у (122-123) «Нашай Ніве», скажа аб гэтай якасці паэта так: «Ён не проста чы-таў кнігі — ён іх еў».

«Чытаць прыходзілася... усё, што магло трапіць пад руку ў глу-хой правінцыі — ад «Северо-Западного календаря» да «Філасофіі польскай Іісторыі», — успамінае паэт... — Але наогул памятаю добра, што кніга, дзе гаварылася аб цяжкай долі беднага люду, заўсёды мяне захапляла. 3 гэтага, безумоўна, вынікае, што такія аўтары, як Кандратовіч, Канапніцкая, Ажэшка (польскія), Някрасаў, Кальцоў (рускія), мяне больш за ўсё цікавілі. Пасля я захапляўся Лер-мантавым, Надсанам, Пушкіным (не асабліва)» (Купала Я. Спадчына. Мн., 1984. С. 22.).

У маёнтку Малыя Бесяды Вілейскага павета жыў пан Чаховіч. У яго першага будучы паэт пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай, якая пераважна адносілася да паўстання 1863 г. Тут былі выданні кракаўскія, лонданскія, парыжскія і г. д.

Янка Купала напісаў некалькі аўтабіяграфій, у якіх успамінае дзіцячыя і юнацкія гады. Купала прызнаецца, што яго захаплялі творы М. Горкага, у прыватнасці аповесць «Былыя людзі», п'есы «На дне», «Дзеці сонца». Не ўтойвае ён і той акалічнасці, што пас-ля твораў класічнай літаратуры «захапіўся, што называецца, сімва-лістам Андрэевым, Салагубам, з польскіх — Пшыбышэўскім» (Там жа.).

Варта сказаць, што літаратурныя захапленні для Купалы як па-эта асаблівага значэння не мелі. Ягоны самабытны, глыбокі, не-паўторны талент мала паддаваўся пабочнаму ўздзеянню. Другая справа, што ў паасобных выпадках які-небудзь твор іншага пісьменніка супадаў з унутраным настроем паэта, тады некаторыя сляды такога ўгшыву можна знайсці як у змесце, так і ў форме.

Паэт прызнаецца, што найболыны ўплыў на яго яшчэ ў мален-стве зрабілі беларускія народныя казкі. Калі сям'я паэта жыла ў Прудзішчы, на бацькавай арэндзе працаваў парабак Пясляк. Ён ведаў мноства казак, расказваў іх цікаўнаму, дапытліваму хлапчуку нават у той час, калі араў поле. «Я хадзіў за ім, як варона, і слу-хаў», — успамінае паэт. Другі такі змыслы апавядальнік трапіўся на Ішіяху будучага паэта, калі сям'я жыла ў Селішчы.

Народныя песні, прыказкі, пагаворкі, казкі, народныя мастац-кія скарбы, назапашаная вякамі філасофія народнага жыцця — тыя крыніцы, з якіх паэт чэрпаў да канца жыцця.

Па ўспамінах паэта, ён пачаў пісаць у 1903 ці 1904 г. Першы верш быў напісаны ў Селішчы. Ён быў прысвечаны імянінам сястры. Відаць, меў верш смяшлівыя, іранічныя ногкі, бо сястра злавалася.

Спачатку Купала піша вершы на польскай мове. Але вось трапляюць яму ў рукі беларускія кнігі (магчыма, пасля знаёмства з пісьменнікам Ядвігіным Ш. (Антонам Лявіцкім)), і, як прызнаецца паэт, «усё маё пісанне «пайшло насмарку». Купала ўсведамляе, што пісаць павінен па-беларуску, што гэта ягонае сапраўднае прызнанне. (123-124)

«Першы верш на беларускай мове, — успамінае паэт, — на-пісаў, калі можна так сказаць, выпадкова. Ехаў я ў Мінск. На-перадзе ехалі вядомыя мне паненкі вышэйшага, чым мой, класа. Раптам яны вываліліся з павозкі даволі ў пікантных паставах» (Купала Я. Спадчына. С. 25.).

Лёс вандроўнікаў... У 1883 г. бацька паэта служыў у маёнтку Юзэфова ў памешчыка Багдановіча. У 1887 г. — у маёнтку Косіна, у 1889 г. — у маёнтку Сенніца памешчыка Турчынскага. У 1890 г. ён развітваецца часова са становішчам найміта, купляе каня і ездзіць некаторы час фурманам у Мінску. У 1891 г. зноў пераязджае на арандаваную зямлю пана Жаброўскага, а ў 1895 г. — у фальварак Селішча.

У 1902 г. бацька паэта памірае, пакінуўшы на руках жонкі се-мярых дзяцей. Старэйшы сярод іх — Янка. Клопаты аб сям'і кла-дуцца на яго яшчэ не падужэлыя плечы. Праз паўгода ў сям'ю прыйшло новае няшчасце: за адзін тыдзень ад шкарлятыны памёр адзіны Янкаў брат і дзве сястры.

На першы погляд паэзія Янкі Купалы- мала ўтрымлівае бія-графічных момантаў. Але гэта толькі на першы погляд. Хоць купа-лаўскія вершы — дзесяткі, нават сотні іх — прасякнуты «калектыў-нымі, масавымі эмоцыямі», ёсць у гэтых пачуццях і асабістыя ма-тывы. Бясконцыя жабрачыя вандроўкі, смерць, якая выкасіла ледзь не палавіну сям'і, не маглі не адбіцца на лірыцы Купалы. Нягоды асабістыя ён як бы праецыруе ўвогуле на сялянскае жыц-цё. Словамі незнаёмага ў драматычным абразку «На папасе» паэт скажа: «Аж бацьку гора з ног зваліла, — пайшоў на той свет без пары; у год капай зноў тры магілы: злёг брат і дзве зляглі сястры» (VI, 159) (Купала Я. Зб. тв.: У 7 т. Т. 6. Мн., 1976. С. 159. У далейшым спасылкі на гэта выданне даюцца ў тэксце. Рымская лічба абазначае том, арабская — старонку.).

Пазней, у зменлівыя, віхурныя дні 1918 г., успамінаючы горкую маладосць, паэт напіша:

Мне мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці,

Мой бацька не мог даць раскошаў такіх —

Наўчыўся я слоў бсларускіх ад маці

I дум беларускіх без школы і кніг. (IV, 65)

Нялёгкімі былі шляхі-пуцявіны Купалы. Нейкі час ён працуе на гаспадарцы, а потым ідзе ўпрочкі. 3 восені 1905 г. паступае практыкантам на бровар у вёсцы Сёмкава Мінскага павета. Праз два гады ён ужо памочнік вінакура ў в. Яхімоўшчына, а затым на гэтай жа пасадзе ў маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета Мінскай губерні. Гаворачы пра работу на броварах, паэт зазначае, што зазнаў там вялікага гора, бо праца была ледзь не катаржная.

15 мая 1905 г. у Мінскай газеце «Северо-Западный край» быў надрукаваны першы верш Я. Купалы «Мужык». Дзень гэты мы (124-125) адзначаем звычайна як пачатак літаратурнай творчасці вялікага нацыянальнага паэта.

Названы верш здзіўляе сваім трыбунным гучаннем, баявой, узнёслай інтанацыяй, і хоць лексікай, вобразамі ён пераклікаецца з вядомым вершам Багушэвіча «Дурны мужык, як варона», але ўспрымаецца як з'ява якасна новая.

Сапраўды, матывы, якія сустракаліся ў паэзіі Багушэвіча, нібы перавандравалі ў купалаўскую лірыку («Я мужык-беларус», цыкл вершаў «Аб мужыцкай долі» і інш.).

Паэзія Купалы, як і Багушэвіча, на першым часе наскрозь са-цыяльная, грамадзянская, матывы мужыцкай нядолі, злыбяды, цяжкай беспрасветнасці жыцця займаюць у ёй вялікае месца. 3 верша ў верш у шматлікіх варыяцыях паўтараецца, па сутнасці, адна і тая ж думка: жыць так, як жыве селянін-беларус — у гола-дзе, холадзе, вечнай нястачы, зняважаным, забітым, пазбаўленым чалавечай годнасці, — далей нельга.

Восенню 1908 г. Янка Купала пакідае працу на вінакурні на Навагрудчыне і перабіраецца ў Вільню, дзе працуе ў «Нашай Ніве», а каб падтрымліваць сябе матэрыяльна, служыць бібліятэ-карам у бібліятэцы Даніловіча (ні ганарараў, ні якога-небудзь заработку ў рэдакцыі паэт не атрымлівае, хоць фактычна ўся работа па праўцы, апрацоўцы рукапісаў, вычытванні карэктуры ляжыць на ім). «Працаваў ён тады ганарова ў рэдакцыі («Н. Н.»), дзе правіў усе вершы, прысланыя ў «Нашу Ніву». Праца гэта рабілася вечарамі. Іншы раз ён браў папку з сабой ці то дадому, ці на месца свае платнае працы ў бібліятэку Б. Даніловіча «Знанне», якая мясцілася на Юр'еўскім праспекце, 4. Там, між іншым, часта адбываліся і нашы беларускія рэпетыцыі.

3 натуры маўклівы, задуменны, неразгаворлівы, Я. Купала рэдка калі прымаў удзел у спрэчках. «Затое сам заўсёды ўважліва прыслухоўваўся, каб не прапусціць ніводнага слова. 3 кнігаю ён ніколі не разлучаўся...»

У 1909 г. паэт едзе ў Пецярбург на агульнаадукацыйныя курсы Чарняева. Прафесар Пецярбургскага універсітэта Браніслаў Ігна-тавіч Эпімах-Шыпіла запрасіў Купалу да сябе на кватэру, аддаў у поўнае ягонае распараджэнне пакой, забяспечваў на правах члена сям'і харчаваннем, уносіў плату за права вучыцца на Чарняеўскіх курсах і нават ахвяраваў знакамітаму кватаранту пэўную суму грошай на кішэнныя выдаткі. Адначасова з вучобай на курсах (залікаў, экзаменаў паэт не здаваў, толькі слухаў лекцыі) паэт працуе ў выдавецкай суполцы «Загляне сонца і ў наша аконца».

Пецярбургскі перыяд жыцця (1909—1913) быў для Купалы ча-сам ягонага творчага ўзлёту. Паэт не толькі значна пашырыў, па-глыбіў навукова-культурны кругагляд, пазнаёміўся з коламі пера-давой студэнцкай моладзі, некаторымі пісьменнікамі (У. Г. Ка-раленкам, А. Карынфскім), ён вырас творча. Менавіта ў Пе-цярбурзе былі напісаны многія выдатныя творы Купалы, якія сталі вехамі ў развіцці беларускай літаратуры. (125-126)

Па суботах на кватэры прафесара Б. Эпімах-Шыпілы збіралася моладзь. Да 6 гадзін вечара стол быў накрыты. У Беларускім наву-крва-літаратурным гуртку студэнтаў Санкт-Пецярбургскага універ-сітэта было 35—40, пераважна маладых, асоб.

Янка Купала з'яўляўся гадзін у 11 вечара стомлены, знясілены, бо, адпрацаваўшы ў выдавецтве, апошнія пяць вячэрніх гадзін слу-хаў лекцыі на Чарняеўскіх курсах.

«Суботнікі» Купала любіў.

— Выбачайце, што затрымліваю, — звычайна гаварыў ён. — Я вам прачытаю свой верш.

Першы зборнік Янкі Купалы «Жалейка» выйшаў у 1908 г. у Пецярбурзе. Вучачыся на Чарняеўскіх курсах, паэт напісаў творы, якія склалі змест наступных двух зборнікаў — «Гусляр» (1910) і «Шляхам жыцця» (1913), якія таксама былі выдадзены ў Пе-цярбурзе. За гэты перыяд ён стварыў паэму «Бандароўна», драма-тызаваную паэму «Сон на кургане», камедыю «Паўлінка», драму «Раскіданае гняздо» (Сушынскі Я. Купала ў Пецярбурзе // Успаміны пра Янку Купалу. Мн., 1982. С. 34—35.).

«Вялікай падзеяй і для самога паэта і для ўсёй пецярбургскай беларускай грамадскасці была першая пастаноўка «Паўлінкі» ў за-ле «Пальма» па Максімільянаўскім завулку, д. 18 у лютым 1913 го-да. Ролю Паўлінкі выконвала Паўліна Мядзёлка... Быў запрошаны фатограф, які сфатаграфаваў на сцэне арганізатараў вечара, арты-стаў, харыстаў, запрошаных дарагіх гасцей разам з Янкам Купа-лам» (Там жа. С. 35.).

Ужо ў першым зборніку «Жалейка», карыстаючыся мастацкім прыёмам пераўвасаблення, паэг выступае ад імя мужыка. У боль-шасці сваёй такія вершы нагадваюць разгорнутыя маналогі селя-ніна-беларуса, які гаворыць пра сваю нядолю, прымус з боку па-на, казны, бясконцыя цяжкасці, нягоды, пакутніцкія выпраба-ванні, якія пасылае яму лёс.

Многа разоў паскардзіцца герой паэзіі Купалы на вузкі свой загон, на нястачу хлеба, солі, вопраткі, абутку для дзяцей, жонкі, на тое, што казна падціскае падаткамі, што цяжка зарабіць капей-ку на старане, пракарміць шматлікую сям'ю.

За паласой паэзіі канкрэтных, матэрыяльна-рэчавых уяўленняў і жаданняў ідзе другая, адухоўленая паэтыкай фальклору, дзе ў наяўнасці абагульненыя народнай фантазіяй вобразы долі, бяды, лёсу, смерці. За ўсім гэтым стаіць прывабны прывід волі — яе прагне герой ўсімі сіламі душы, сэрца; воля ўяўляецца той зман-лівай краінай, дасягнуўшы якой, герой адразу пазбавіцца нягод і згрызот.

«Людзьмі звацца» азначае для паэта і ягонага героя перш за ўсё выракчыся сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, ажыццявіцца чалавечаму ў чалавеку. (126-127)

Каб як пражыці, голад змагаці,

Павінен забыцца на ўсё —

На светляныя душы парывы,

На ўсё чалавентва сваё. (I, 48)

Па характары таленту Купала — паэт маштабнага мыслення, струны яго душы найболын чула адгукаліся на ўсё вялікае, знач-нае, яркае і выключнае ў жыцці. Вядома, такі талент ва ўсю моц можа праявіцца толькі ў тым выпадку, калі ў самім жыцці ёсць спрыяльныя ўмовы для гэтага. Эпоха першай рускай рэвалюцыі на Беларусі была іменна такім часам: рух сацыяльны, аграрны супаў з нацыянальна-вызваленчым.

Пры поўным разладзе мары і жыцця пачаў Купала свой па-этычны шлях. «Маладыя гады мае прайшлі страшэнна пагана, — успамінае паэт у аўтабіяграфіі. — Чытанне ўсякіх кніжак без раз-бору — а чытаў я іх вельмі многа — разбудзіла маю фантазію; у душы маёй заўсёды быў нейкі пякельны разлад. Ніж не мог я па-гадніць акружаючае рэальнае жыццё са светам думак, фантазій, якія пачэрпнуў з кніг» (Купала Я. Аўтабіяграфія // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963. С. 329.).

Купала не памыляецца: у яго лірыцы, якая складае змест першага зборніка «Жалейка» ды і ў пэўнай ступені другога «Гусляр», на кожным кроку сутыкаецца балючы смутак, які дахо-дзіць да трагізму, да надрыву. У кожным вершы боль гіпертра-фіраваны, узведзены ў абсалют, у адчуванне поўнай дысгарма-нічнасці, разладу паміж жыццём і марай.

У 1910 г. у артыкуле-аглядзе, змешчаным у «Нашай Ніве», Максім Багдановіч пісаў пра Купалу: «Пачаў ён з шурпатых вершаў, амаль не зусім зліваўшыхся з тагачасным слоем бела-рускай паэзіі; напісаныя пад Бурачка, залішне расцягненыя, слаба апрацаваныя з боку формы і мовы, яны ўвесь час перапявалі некалькі адных і тых жа тэм... Захоплены абразом прападаючай Беларусі і лічачы, што пясняр перш за ўсё павінен быць гра-мадзянінам, ён усю ўвагу звяртаў на тое, што казаў, не цікавячыся зусім, у якія формы і як выліваліся яго думкі. I што б там ні было, а ўсё ж такі ён будзіў гэтымі вершамі душы чатачоў, дый не толькі таму, што ліліся яны з шчырага сэрца і ў роднай мове: не, і тады ўжо ў яго творах відаць быў незвычайны паэтычны талент...» (Багдановіч М. Поўн. зб. тв.: У 3 т. Т. 2. Мн., 1993. С. 186.)

Сапраўды, матывы, якія сустракаліся ў паэзіі Багушэвіча, нібы перавандравалі ў купалаўскую лірыку, яны амаль цалкам вызнача-юць змест, танальнасць першага зборніка «Жалейка», у значнай меры характарызуюць тэматыку, матывы «Гусляра», водгаласы іх мы знаходзім нават у трэцяй кнізе паэзіі Купалы — «Шляхам жыцця», якая была вяршыняй, найвышэйшым узлётам лірыкі Ку-палы. (127-128)

I ўсё ж варта адразу сказаць, што нават у першых сваіх творах, як, напрыклад, у вершы «Мужык», Купала пайшоў далей свайго папярэдніка. Багушэвіч рабіў націск толькі на бядотным, гарот-ным становішчы свайго героя селяніна-мужыка, яго бяспраўнасці, чалавечым прыніжэнні, не бачачы і не шукаючы выйсця з-пад гэ-тага спрадвечнага прыгнёту. Купала не задавольваецца толькі пла-чам, крыўдай, праклёнам жыццю. Ягоны герой усведамляе сваю сілу, з верай, надзеяй, нават з упэўненасцю глядзіць у будучыню:

Але хоць колькі жыць тут буду,

Як будзе век тут мой вялік,

Ніколі, браткі, не забуду,

Што чалавек я, хоць мужык.

I кожны, хто мяне спытае,

Пачуе толькі адзін крык:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! — бо я мужык! (I, 18)

Новы час патрабаваў новых песень. Лірыка Янкі Купалы ўзнялася на хвалях першай рускай рэвалюцыі, адбіла яе ўзлёты і спады. Не толькі верш «Мужык» нясе ў сабе бунтарскія матывы і настроі, але і многія іншыя, такія, напрыклад, як славуты верш-гімн «А хто там ідзе?», «Перад вісельняй», «Там», «Песня званара» і інш.

Першы перыяд творчасці Янкі Купалы завяршаецца зборнікам «Жалейка», выдадзеным ў Пецярбурзе выдавецкай суполкай «За-гляне сонца і ў наша аконца». М. А. Някрасаў пісаў пра сябе: «Но мне избыток слёз и жгучего страданья отрадней мертвой пустоты» (Корман О. Лирика Некрасова. Воронеж, 1964. С. 26.). Лірыка зборніка «Жалейка» сацыяльная наскрозь, яна ўся як бы набрыняла сялянскім потам, слязьмі, беларускім горам-бядою. Купала ў першым сваім зборніку застаецца сялянскім, вяс-ковым паэтам, агульнанацыянальныя матывы ў яго лірыцы яшчэ толькі-толькі праглядваюць. Не зважаючы на крытыкаў, якія не раз папракалі паэта за аднастайнасць матываў яго музы, вар'іра-ванне тэмы пакут, сялянскіх, мужыцкіх нягод, ён мужна, з тыта-нічнай настойлівасцю працягвае работу ў гэтым напрамку. Беззя-мелле, страшэнная неўладкаванасць сялянскага жыцця, прыніжа-ная чалавечая годнасць селяніна-беларуса, зрэшты — няхай сабе толькі ў паасобных вершах — трагедыя народа, якому адмаўляюць у праве называцца народам, — вось тое кола матываў, ідэй, якія характарызуюць першы купалаўскі зборнік.

Паэзія Купалы, як і муза «помсты і смутку» М. А. Някрасава, развівалася ў рэчышчы пашырэння тэм, матываў, ідэй дэма-кратычкай паэзіі, выяўляла складанасць, супярэчлівасць «шматаб-лічнасць» народнага жыцця. «Някрасаў — народны паэт, які «рэд (128-129) кім чуццём адчуваў рускае жыццё» (Корман О. Б. Лирика Некрасова. С. 26.), — сказаў А. С. Ляскоў. Тое самае можам сказаць пра Янку Купалу, які ніколі не спыняўся ў сваім творчым развіцці, паказваючы родны народ на розных гіста-рычных перавалах ягонай жыццядзейнасці.

Янка Купала — не застыглы ў мастацкіх прыёмах і сродках па-эт. Яго майстэрства расце, удасканальваецца. Але адчуванне пуль-су народнага жыцця ў ягонай творчасці застаецца нязменным. Бе-ларускі народ як цэласнасць становіцца пастаянным героем купа-лаўскай творчасці, галоўным прадметам ягонага роздуму.

Купала ўзышоў да вяршынь паэзіі менавіта дзякуючы таму, што сваю горкую беларускую бяду ўзняў на паказ усяму свету, што, малюючы саламяную вёску, яе побыт, жыхара-селяніна, ён думаў адначасна пра ўвесь народ, пра чалавецтва наогул, пра сэнс жыцця чалавека.

У 1908 г. Янка Купала заканчвае работу над паэмай «Адвечная песня», якую заўважыў М. Горкі і ў пісьме да літаратара А. С. Ча-рамнова раіў перакласці яе на рускую мову.

«Адвечная песня» завяршае, па сутнасці, першы перыяд твор-часці паэта. Тут тыя ж вобразы, матывы, праблемы, што і ў зборніку «Жалейка», толькі ўзятыя «буйна», маштабна, узнятыя на вышыню філасофскага абагульнення, пададзеныя на скрыжа-ванні рэальна-бытавога плана і ўмоўна-фантастычнага.

Гэта быў перыяд падаўлення першай рускай рэвалюцыі, калі настроі песімізму, безнадзейнасці выцеснілі матывы ўздыму, бун-тарнасці, веры ў лепшую будучыню. У рускай літаратуры паяў-ляецца драма Л. Андрэева «Жнзнь человека», прасякнутая адчаем, адчуваннем беспрасветнасці жыцця. Піша падобныя творы польскі пісьменнік С. Выспяньскі.

«Адвечная песня» — твор высокага філасофскага гучання, дзе знаёмыя сацыяльныя матывы, героі як бы ўзняты над часам і прасторай, як бы пастаўлены на п'едэстал вечнасці. Вядома, гэта «вечнасць» мае самыя звычайныя, «зямныя» карані і вытокі.

Паэма пабудавана на выразным канфлікце неадпаведнасці вы-сокай, па-горкаўску ўзятай тэмы «чалавека», які «пад уладай сваёй будзе меці як ёсць усё чыста на свеце», і панаваннем як у прыродзе, так і ў грамадстве злых, варожых чалавеку сіл, што зводзяць на нішто самыя гераічныя яго намаганні.

Мужык, намаляваны ў «Адвечнай песні», сапраўды паўстае ў апафеозе гераічных намаганняў, гэта гераічная асоба, і тое, што акаляючыя сілы аказваюцца мацнейшымі за яго і ўрэшце яго адольваюць, перамагаюць, зводзячы ў магілу, не гаворыць аб-адмо-ве ад змагання, барацьбы за лепшую будучыню. Смерць Мужыка, «гаспадара жыцця», перамога над ім варожых злых сіл успры-маецца, як высокая гераічна-трагічная тэма, такая ж, як і ў «Кургане» (1910) і ў «Бандароўне» (1913), толькі тут гэта тэма вырашаецца пераважна рэалістычнымі сродкамі, нягледзячы на (129-130) ўмоўна-фантастычны, разгорнуты ў плане метафары характар твора.

У рамантычных творах Купалы смерць яго «высокіх» герояў наступае ў час канфлікту паміж ім і носьбітамі сацыяльнага гра-мадскага зла. Тут жа, у «Адвечнай песні», Мужык на працягу ўсяго вельмі звычайнага, вельмі будзённага жыцця, штодзень, што-хвіліны сутыкаецца з нягодамі, якія пасылае яму акаляючы свет, — голад, холад, бяда, доля, магазыннік, стараста; усё жыццё Мужы-ка — ланцуг пакутлівых выпрабаванняў, што нібы камяні, кінушя невядома кім, трапляюць у яго і раз-пораз наносяць яму балючыя раны.

3 паэта сялянскага, «мужыцкага» Купала вырастае ў паэта народнага, нацыянальнага.

3 першых крокаў творчай працы Купалу вызначае маштабнае паэтычнае мысленне, невымерны палёт думкі, фантазіі, і ўсё гэта накладвае адбітак на стыль ягоных твораў — інтанацыю, рытм, параўнанні, тропы, асацыяцыі. Ужо Багдановіч адзначаў, што буй-ны, шпаркі купалаўскі рытм «падмывае, захоплюе чытача... не дае апамятавацца, затрымацца і нясе яго ўсё далей і далей... Каб зда-воліць яго разгон, канцы строк аж звіняць, з'яўляюцца рыфмы і пасярэдзіне верша, нават словы да яго падбіраюцца зычныя, моц-ныя; а калі ў мове сталеццямі гнуўшагася беларускага народа не хватае іх, дык Купала ўжывае новыя, выкаваныя ім самім, ні ў жаднага нашага паэты няма такога багатага славара, як у Купалы» (Багдановіч М. Поўн. зб. тв. Т. 2. С. 187—188.).


2


Паводле зместу, танальнасці, вобразаў другі купалаўскі зборнік «Гусляр» дапаўняе «Жалейку», развіваючы матывы сялянскай бя-доты, нягод, пакутлівых выпрабаванняў. Таму ён як бы падводзіць вынік пад паласой пераважна «сялянскай» лірыкі паэта. Разам з тым заўважаем у «Гусляра» і новыя якасці. Шэраг вершаў («Вёс-ка», «А як мы з хаткі выходзім», «Крыжы», «Поле») сведчаць аб пашырэнні паэтычнага Купалавага далягляду, аб тым, у прыват-насці, што паэт вяскова-сялянскі робіцца паэтам народным, агульнанацыянальным. Удасканаленне музы паэта ідзе і па лініі фармальнай.

Паэзія для Купалы як бы вырастае з музыкі, і гэта ў большай ступені, чым у першым зборніку, адчуваецца ў «Гусляры». Музы-кальнасць успрымання, бачання свету — вызначальная рыса Ку-палавага таленту. Першым ва ўсёй беларускай літаратуры паэт ад-чуў, што кожная з'ява быцця — пейзажны малюнак, бытавы прадмет, рух інтымнага пачуцця — мае сваю непаўторную музыку, якую трэба ўлавіць, выявіць у найтанчэйшых нюансах, каб, уз-навіўшы на струнах уласнай душы, сплавіць з вершаваным словам. (130-131)

Менавіта музыкальны малюнак, а не жывапісны, не пластыч-ны бок з'явы, прадмета, перш за ўсё цікавіць паэта. Такіх май-строў, як Купала, які ўмеў даць дакладны тэмбр, голас ддя гукавой характарыстыкі кожнай з'явы, у сусветнай паэзіі не шмат: Пушкін, Верлен, Шаўчэнка, Блок, Тычына. У беларускай паэзіі вяршыня незвычайна гнуткага, багатага рытмікай, інтанацыяй верша — Ку-пала.

«Музыкальнасць», напеўнасць паэзіі Купалы цесна, непа-срэдна сплецена з гучаннем ёмістага, напоўненага пахам сівой мінуўшчыны і адначасна надзвычай свежага беларускага слова, яшчэ непасрэдна звязанага з міфам і фальклорам. Купала выраз-на адчуў, што ў мове народа — ягоная душа, адметнасць бачан-ня ім свету, тое непаўторнае, што вылучае яго сярод іншых народаў.

Беларуская мова, доўгі час пазбаўленая кніжнай апрацоўкі, за-хапляла паэта яўнымі прыкметамі першароднай славянскай даў-насці, напаўзабытых міфалагічных павер'яў. Мова як нельга лепш выяўляла характар народа — цярплівага, працалюбівага, здольнага на сябе самога глядзець з мяккай паблажлівай усмешкай. Багацце мовы і песні, меласу — вось што найбольш цікавіла паэта з куль-турнай народнай спадчыны; вельмі рана ён адчуў, што ў скарбах мовы і песні як бы скандэнсаваўся рухомы гістарычны лёс народа, яго псіхалагічны склад:

Ты зжылося з намі, бацькоўскае слоўца,

Як бы корань з дрэвам, як бы з небам сонца;

Дзеліш з намі вечна ўсё, што з намі ходзе

У благой і добрай мачысе-прыгодзе. (II, 209)

Зборнік «Шляхам жыцця» (1913) — найвышэйшы ўзлёт купа-лаўскай лірыкі дарэвалюцыйнага часу. Калі ў папярэдніх зборніках гаворка пераважна ішла пра забітага, занядбалага селяніна-бедака, які нібы ўвасабляў ў сабе ўсю нерасчлененую, пазбаўленую інды-відуальнасці, узятую ў яе родавай агульнасці сялянскую масу, то ў новым, трэцім па ліку зборніку справа некалькі мяняецца. I тут герой яшчэ не індывідуалізаваны, паэтыка зборніка грунтуецца на фальклорна-родавай агульнасці, але напрамак лірыкі Купалы прыкметна змяняецца. Перад намі паэт не толькі сялянскай ня-долі, забітай, занядбалай вёскі, але ў значнай меры паэт народны, нацыянальны. Асоба паэта як бы перарастае ў велічную фігуру народнага, трыбуннага нацыянальнага песняра.

Дыяпазон узаемадачыненняў паэта і народа пашыраецца, ускладняецца. Не заўсёды тыя, каму адрасавана песня паэта, разумеюць яе, не заўсёды яна для іх набат, кліч да барацьбы, да новага жыцця. У плыні купалаўскай лірыкі ёсць вершы, дзе на першым плане матывы смутку, роспачы, адчаю якраз з пры-чыны таго, што народ не разумее паэтавага закліку, абыякавы да яго: (131-132)

Ці йду ў беларусаву хату

Са сну прывітаць на зары,

I рукі там выцягну к брату,

I кіну вачыма к сястры...

Душа мне і шэпча, і плача:

Адзін ты, адзін, небарача! (I, 45)

Матывы інертнасці, грамадскай пасіўнасці роднага народа, яго абыякавасці да павеваў прагрэсу, разладу паміж паэтам, рэва-люцыйным правадыром, які ўсім асабістым ахвяруе дзеля шчасця народа, і народам, які не хоча гэтай ахвяры прыняць, нават падчас не заўважае яе, — матывы гэтыя досыць адчувальныя ў паэзіі Ку-палы, яны перарастаюць у трагічную сваім гучаннем тэму марнасці намаганняў асобы, няхай сабе выдатнай, выключнай, перайначыць свет, перарабіць жыццё на справядлівых, гуманных пачатках. Рамантычна-трагічныя матывы разладу паміж асобай і масай, рэвалюцыйным правадыром і народам і ў лірыцы, і ў драматызаваных творах перарастаюць у адкрыта трагічную тэму непрымання жыцця.

Другая паэма-трагедыя Купалы «Сон на кургане», напісаная праз два гады пасля «Адвечнай песні», з'яўляецца яе своеасаб-лівым працягам, хоць твор гэты шырэйшы праблематыкай і знач-на ўскладнены сімвалічна-алегарычным зместам карцін, вобразаў, сюжэтна-кампазіцыйнай структурай.

Роздум Купалы аб гістарычным мінулым народа, які ў рэва-люцыі шукаў здзяйснення сваіх сацыяльных і нацыянальных спа-дзяванняў, — вось рэальны змест паэмы, які праглядвае з сімва-лічных, алегарычных карцін твора, і ўмоўна-схематычнай шмат-значнасці герояў.

Янка Купала не прайшоў міма пэўных мастацкіх форм, вы-працаваных паэтамі-сімвалістамі і імпрэсіяністамі, яны мелі на яго бясспрэчны ўплыў. Можна нават сказаць, і гэта будзе справядліва не толькі ў дачыненні да Купалы, але і да Бядулі, Багдановіча, што натхніўшыя іх матывы, вобразы сімвалісцкай, імпрэсіянісцкай па-эзіі як бы мелі адпаведную апору ў народнай творчасці, якая абуджала, давала грунт фантазіі паэтам і пісьменнікам. Сапраўды, Купалу не трэба было выдумляць русалак, відмаў, як і Багдановічу вадзянікаў, падвеяў, бо гэтыя фантастычныя істоты ўжо існавалі ў міфах, казках, народных паданнях. Народная міфалогія, стыхія вуснай народнай творчасці, багатая не толькі вобразамі канкрэтаа-адчувальнымі, але і ўмоўна-казачнымі, фантастычнымі, вобразамі, якія нясуць шматзначную абагульняючую думку.

Відаць, Купала, ствараючы паэму-трагедыю «Сон на кургане», менавіта таму звярнуўся да ўмоўна-фантастычнага, алегарычнага плана, што ён даваў паэту магчымасць з'яднаць сённяшнюю яву з мінуўшчынай, з гісторыяй роднага народа.

Малюнкі «У пушчы», «На замчышчы» з іх русалкамі, відмамі, Чорным і, нарэшце, Самам — цэнтральным героем, заступнікам (132-133) народа, праўдашукальнікам, — нібы нясуць подых прошласці, гісторыі. Сам шукае адказ на балючыя пытанні жыцця, ён на раздарожжы, хоць бы ў падзеях мінулага жыцця роднага народа хоча (ці не адсюль метафара «Сон на кургане») знайсці цвёрды грунт, пункт апоры («Хаджу і блуджу я ўжо колькі гадзін, і дзе ні ступлю, не бачу пуцін»).

Чорны — злосны дэман, ён нібы ўвасабленне спрадвечных перашкод на шляху чалавека да шчасця, увасабленне сіл апра-метнай, родны брат чорта, д'ябла, сатаны — узораў «высокай» народнай фантазіі.

Бясспрэчна, што паэма-трагедыя «Сон на кургане» — непа-срэдны водгук паэта на супярэчлівасць развіцця грамадскіх падзей пасля падаўлення першай рускай рэвалюцыі, на катаклізмы, па-чварныя з'явы панавання рэакцыі, азмрочанага ёй жыцця: інды-відуалізмам, хцівасцю, здрадай ідэалам прагрэсу.

У заключных эпізодах Сам паўстае ў знаёмым вобліку лірніка-вешчуна, які прагае сабраць, з'яднаць раскіданае, запаліць сэрцы тых, хто яго слухае, імкненнем да яднання, самаахвярнасці ў свя-той барацьбе за народную праўду, за высокія ідэалы сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення.

Сам

(кладучы ліру на каленях)

...А калі ж к нам прындуць весці,

Што пара ўсім засесці

На пачэсным на пасадзе

Ў роўнай долі, ў роднай радзе? (VI, 138)

Драматызаваная паэма «Сон на кургане», як і «Адвечная пес-ня» з'явіліся зусім новымі па жанру творамі беларускай літа-ратуры, якая развівалася пакуль у рэчышчы канкрэтнага, рэальна-прадметнага бачання жыцця.

Да Купалы ў беларускай літаратуры не было паэта, які б лепш, чым ён, адчуў гераічную душу народа, невымерныя патэнцыяль-ныя сілы, якія тояцца ў народнай душы. Пра беларусаў думка як бы ўсталявалася здаўна — народ забіты, занядбаны да такой сту-пені, што страціў усведамленне чалавечай годнасці, нацыянальнай гордасці, і думка такая працягвала існаваць, нягледзячы на праніклівае папярэджанне Дабралюбава.

Творчасць Янкі Купалы нібы па волі гістарычнага лёсу і была выклікана да жыцця, каб развеяць такі, па сутнасці здзеклівы, погляд на беларускі народ, на «матку-зямлю Беларусь».

Ні ў якога другога беларускага паэта, акрамя Купалы, не знойдзем мы столькі нярадасных, шэрых фарбаў, якімі малюе ён воблік сваёй «невяеёлай старонкі», дзе «родзе шнур несамавіта», дзе «ячмень з сажай, з званцом жыта, з свірэпкай авёо, дзе «па вёсках люд убогі», дзе «людзі — Янка ды Сымонка», птушкі — (133-134) «дрозд ды гусь», ні ў кога іншага гэтак бясконца шчымліва не скардзіцца на свой гаротны лёс селянін-беларус.

У Купалы — такі характар яго таленту — усё завострана, гіпер-Трафіравана, даведзена да крайнасці, і калі яго мужык заяўляе пра сваё гора, бяду, нядолю, то голасна, на ўвесь свет, каб пачулі самі нябёсы; часам гэты мужык гаворыць вельмі ціхмяна, «па-бела-руску», але напал страсці цяпер у другім — у слёзнай скарзе, працяжна-бясконцай, якая, пераходзячы з верша ў верш, вырастае ў пакутліва-трагічную сімфонію.

У рэалістычна-бытавой плыні купалаўскай паэзіі, дзе паказва-ецца беларуская вёска, дзе многа разоў паўстае перад намі фігура беларускага мужыка з яго маналогам-споведдзю, дзе не раз выка-жацца самы занядбаны «элемент» тагачаснай вёскі — бяззямель-ны, жабрак, сірата, выгааннік, — у гэтай, здавалася б, выключна бытавой сферы паэзіі таксама выяўляецца рамантычны склад мыс-лення Купалы. Рамантызм выступае тут як бы ў сваёй адваротнай якасці — у «згушчэнні» бытавых фарбаў, у давядзенні бытавога малюнка да ступені драматычнага, бадай, трагічнага гучання, у адмаўленні, непрыняцці жыцця такім, як ёсць.

Вельмі часта паэт паказвае свайго героя ў «крайніх» стано-вішчах, таму тыповай фігурай лірыкі Купалы з'яўляюцца беззя-мельны, сірата, жабрак — людзі, нягодамі лёсу выбітыя з нармаль-най каляіны жыцця.

Не будзем шукаць у Купалы стварэння вобраза чыста рэалі-стычнымі сродкамі тыпізацыі; гэтага няма — адметны, вельмі своеасаблівы купалаўскі рэалізм амаль заўсёды ідзе побач з ра-мантызмам, з «матэрыялізацыяй» суб'ектыўнага пачатку, які не можа знайсці апоры ў тыповасці характару і абставін.

Рамантычная «абагульненасць», маштабнасць мыслення паэта кладзе свой адбітак на яго стылістыку, на сістэму вобразных сродкаў, інтанацыйна-музыкальны лад. Амаль паўсюдна ў купа-лаўскіх вершах знойдзем мы неканкрэтную «размытасць контураў» у бачанні навакольнага свету — яна ў першую чаргу ідзе ад фаль-клорна-родавай эстэтыкі з яе ўвагай не да індывідуальнага, а да агульнага, абагульнення.

Грамадзянскія, народныя пазіцыі паэта непахісныя, нідзе і ніколі не збочыць ён з намечанага самому сабе шляху — служыць паэтычным дарам роднай краіны, народу.

Я не для вас, паны, о не,

Падняць скібіну слова рвуся

На запусцелым дзірване

Сваёй старонкі Беларусі... (I, 151)

Герой купалаўскай паэзіі — асоба збіральная, «сумарная», за вобразам селяніна, «мужыка» выступае ўся сялянская маса, уся яе бядняцкая агульнасць. Але гэты збіральны герой далёка не ад-народны. Ён можа быць і бунтаром, непакорнай, гордай асобай, і (134-135) чалавекам, якога зламалі сацыяльныя абставіны жыцця, які не можа падняцца над імі і таму бясконца скардзіцца, наракае на свой лёс. Менавіта гэты герой нясе асноўную гуманістычную на-грузку, тое бязмежнае купалаўскае спачуванне абяздоленым, пры-ніжаным, пазбаўленым элементарных радасцей жыцця, што скла-дае пафас, самую сутнасць купалаўскай паэзіі. Усепаглынальны гуманізм, гарачае, шчырае, кроўна зацікаўленае спачуванне бед-ным, беззямельным, сіротам, жабракам, шэрай сялянскай масе, якая не бачыць у жыцці ніякай прасветліны, адно тольк
еще рефераты
Еще работы по разное