Реферат: Рецензировано методическим советом учебно-методического кабинета отдела образования Островецкого района
Государственное учреждение образования «Учебно-педагогический комплекс Кемелишковский ясли-сад общеобразовательная средняя школа»
Сборник творческих работ
«ГИМН РОДНОЙ ЗЕМЛЕ»
Кемелишки, 2010
УДК
ББК
Г1М
Рецензировано методическим советом учебно-методического кабинета отдела образования Островецкого района.
Авторы-составители: М.М.Матыевич, Д.С.Марцинкевич
Г1М Сборник творческих работ «Гимн родной земле» Кемелишки: издательство «Районный учебно-методический кабинет», 2010
В сборник вошли стихи, сказки, творческие работы учащихся Кемелишковских яслей-сада СШ, посвященные родному краю.
УДК
ББК
Районный методический кабинет
Анжаліка Маркоўская
Мой родны кут – палеткі і лясы,
І булькат чыстае крыніцы,
І на ўзлеску верасы,
Якім заўсёды лета сніцца.
Мой родны край – цяністыя гаі
І сакаўныя летам сенажаці,
Заліты збожжам залатым палі
І водар яблыкаў у садзе.
І гэты край люблю я моцна
І ім заўсёды даражу,
Яго красу хвалю бясконца,
Аб гэтым вам усім кажу.
^ Майя Дрозд
Вясна
Вясна! Вясна прыйшла –
Зайграла ўсё кругом.
Вясёлай песняй ластаўка
Узбагаціла родны дом.
Пад салауіны звонкі спеў
І танцы сонечных праменяў
Душы ўстрывожаны напеў
Узняўся ўвысь здаволена.
Усё вакол прачнецца,
Абудзіцца ад сну.
Прырода ўсміхаецца,
Каб прывітаць вясну.
Давайце будзем разам
Цаніць святло, цяпло,
На радасць усёй Радзіме,
Каб прывітаць вясну.
^ Сімвал Радзімы
Лён сінявокі –
Сімвал Радзімы.
Наш, беларускі,
Мілы, адзіны.
Ты так прыгожа
Калосішся ў полі
Сінімі кветкамі
У вольным прасторы.
Герб наш прыгожа
Абараняеш,
Нас адзяеш
І даглядаеш.
А ручнікі, быццам,
Сцежкі лясныя!
Ну, а кашулі,
Спадніцы якія!
Сінія кветачкі,
Шэранькі ствол,
Белыя блузачкі –
Гэта ўсё ён,
Наш беларускі,
Мякенькі лён.
^ Анжаліка Будзіч
Мой родны край
Мой родны кут – палеткі і лясы
І булькат чыстае крыніцы,
Дзе на ўзлессі верасы,
Якім заўсёды лета сніцца
Мой родны край – цяністыя гаі
І сакаўныя летам сенажаці,
Заліты збожжам залатым палі,
Дзівосны водар яблыкаў у садзе.
І гэты край заўсёды сэрцу мілы.
Са мною ён удзень і ўначы,
І неадлучнае святло маёй Радзімы
У душы сваёй я буду берагчы.
^ Эма Марцінкевіч
Мой лес
Глядзі, якія ў нас лясы!
Не знаю большае красы!
Тут дуб, сасна, бярозы стан,
Вакол зялёны акіян!
Лес чуе, дыхае, жыве,
Заўсёды вабіць да сябе.
Прыветліва наўкол шуміць,
Нас запрашае адпачыць.
А летам там такі разгон:
Птушыны спеў з усіх старон,
Тут лось, казуля, зайчаня,
Там – ягады, а вось – грыбоў сям’я!
Сюды прыходжу я заўжды:
У час радасці і ў час тугі.
Ён лечыць, сілы мне дае,
Хай лес заўсёды мой жыве!
^ Ксенія Кузьміцкая
Лес багаты наш дарамі –
Ягадамі і грыбамі.
Тут лісічка, мухамор,
А вакол – сасновы бор.
Баравік сядзіць прыгожы,
Тоўсты, з шапкай набекрэнь.
У лесе грыб ён самы важны,
Сам схаваўся ён у цень.
Падасінавікі і сыраежкі,
Побач важны махавік
Так і просяцца ў кошык:
“Забяры ты нас, грыбнік!”
Эх, і добра нам ў лесе
Грыбной летняю парой!
Каб заўжды быў кошык поўны,
У лес спяшайся раніцой!
^ Данііл Кавалеўскі
У зімовым лесе
У лесе зімовым
Стаіць цішыня.
Кусточкі і дрэвы
Заснулі даўно,
І песень птушыных
Зусім не чутно.
Мурашнік пад снегам
Зімою паспіць,
Вясной там работа
Ізноў закіпіць.
Усё ад зімовых
Абудзіцца сноў,
Пачуюцца песні
Птушыныя зноў.
^ Стасіс Чучурка
Весна
Солнце ярче засветило,
Разбудило землю.
Вдруг нечаянно проснулись
Почки на деревьях.
Птицы с отдыха вернулись,
Песни распевают –
Это значит, что природа
Вновь весну встречает.
Ах, весна, как ты прекрасна,
Юная девица!
Все тебе безмерно рады:
Люди, звери, птицы.
^ Вікторыя Емельян
Песня пра Гродзеншчыну
Гродзеншчына мая дарагая!
З табой я ў шчасці жыву.
Ад ранку да ночы спяваю
Прыгожую песню тваю.
Пра даліны, узгоркі і лясы,
Пра глыбокія азёры, рэкі,
Пра дарог бясконцых паясы.
Гродзеншчына, у сэрцы ты навекі.
^ Святлана Зюка
Люблю
Люблю я лес парой вясновай,
Як ён шуміць зялёным веццем
І поіць сокам нас кляновым,
жадае ўсім нам даўгалецця.
Люблю птушыны спеў чароўны,
Як грае ён на струнах-вецці,
Такі пяшчотны і цудоўны.
Ці не сапраўдны рай на свеце?
Люблю сачыць, як сонца косы
На кары сосен меднастволых
Кідаюць цень светлавалосы
І будзяць птушак беспакойных.
Люблю я пах гаючы кветак
У межах росных каля гаю.
Люблю вясны-красны пачатак
У мілым Астравецкім краі.
^ Эдуард Марцінкевіч
Хата даражэйшая на свеце,
Ветла вокнамі глядзіць на ўсход.
Як прыветна твой агеньчык свеціць,
Вабіць зыркіх кветак карагод.
Для мяне ты церам – не хаціна,
Каля ганку сцелецца мурог.
Сустракаеш кожнага гасцінна,
Хто з дабром ступае на парог.
Калі хто здарожыўся – прывеціш,
Хто зблудзіў – пакажаш верны шлях.
Хата даражэйшая на свеце,
Будзь жа блаславёна ў вяках!
^ Словы святыя – Радзіма і маці
Калі вясна шумела маем
І пахла свежасцю зямля,
Над калыскай ранкам усміхалася
Мама мілая мая.
Я радрастаў, рабіў няпэўна крокі,
Хацеў дарослым стаць хутчэй,
А побач чуў матулі рукі,
І сэрцу станавілася цяплей.
Пазнаў я свет цудоўна – новы,
За акном – палёў абрус...
А побач чуў святыя словы:
Радзіма, маці, Беларусь.
Вучыла мама шанаваць край родны,
І памяць продкаў, і паданні-сны,
Каб помніў я, што ў шчасці і нягоды,
Заўсёды край свой трэба берагчы.
^ Анжелика Шоста
еще рефераты
Еще работы по разное
Реферат по разное
Оцінка рівня екологічності товарів І мотивація його підвищення
17 Сентября 2013
Реферат по разное
Вечер в литературной гостиной
17 Сентября 2013
Реферат по разное
Соберемся ж вместе, братья, за столом, не в поле ратном
17 Сентября 2013
Реферат по разное
Государственный центральный музей современной истории россии музыкальный салон в Английском клубе (Тверская ул., 21)
17 Сентября 2013