Реферат: Концепт женщины в белорусском и немецком языках

--PAGE_BREAK--
І
V
. 1. 1. 
Як у нямецкай, так і ў беларускай культурах дачка разглядалася як непажаданае дзіця, з-за якога сям’я мае цяжкасці. З наступных прыказак можна зрабіць выснову, што дочкі ў параўнанні з сынамі былі непаўнавартаснымі дзяцьмі:

—
An

einzigen

Sohn soll man scheuen, an einzige Tochter soll man freuen.


— Besser ein Sohn als zwei Töchter.

— Ein Haus voller Töchter ist wie ein Keller voll saurem Bier.

— Eine kranke Tochter ist besser als ein gehängter Sohn.

— Viele Söhne, viel Segen. Viele Töchter, viel Unheil.

     
— Каб столькі было дочачак, як у хаце досачак, а сынкоў – колькі ў хаце сучкоў.


Параўнаем апошнія дзве парэміі. Сэнс іх аднолькавы, аднак яны адрозніваюцца поводле сваёй якасці. Нямецкая прыказка выкарыстоўвае форму стварэння кантрасту, што надае ёй большую прамалінейнасцьі выразнасць дзякуючы метафарычнаму сказу. У беларусаў выказванне, наадварот, больш мягкае, выказнік выражаны формай дзеяслова ўмоўнага ладу. Гэты сказ становіца за кошт гіпербалы больш выразным.Так, у гэтым можна заўважыць асаблівасць беларусаў, якія баяцца пакрыўдзіць блізкіх, таму і выкарыстоўваюць моўныя сродкі, каб паказаць сваё нежаданне мець у сям’і дочак.

Негатыўныя адносіны да дзіцяці жаночага полу грунтаваліся на перспектыве будучага замужжа і звязаных з гэтым для сям’і эканамічных цяжкасцяў. І ў беларускай, і ў нямецкай культурах існуе звычай даваць пасаг дачцэ, якая ўступае ў шлюб. Таму бацькі і сердзяцца на сваіх дачок з-за гэтай неабходнасці:

— Wer viel Töchter auszustatten hat, bei dem schimmelt der Taler nicht.

— Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.

На прыкладзе гэтых дзвюх парэмій можна заўважыць розніцу ў звычаі даваць дачцэ пасаг, у прыватнасці, адрозніваецца формапасагу. Беларускім дзяўчынам пасаг выдаецца часцей за ўсё не грашыма, а ў выглядзе рэчаў з хатняй гаспадаркі, таму ў беларускіх парэміях робіцца намёк на тое, што дочкі здольныя ўсё павыносіць з бацькоўскай хаты:

— Калі сем дзевак – не нажыва, а зжыва.

— Аддала дачушку, а сама буду, як гаюшка: ні дзяружкі, ні падушкі.

— Аддай дачку ды яшчэ піва бочку.

— Маеш дачку, май і гарэлачку ў глячку.

— Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.

— Гадуй дочкі, а сама хадзі без сарочкі.

— Дочкі вывелі матку з сарочкі.

З пункту гледжання бацькоў не варта ўкладваць зашмат сродкаў у дачку, бо яна ўсё ж такі належыць да другой сям’і:

— Töchter sind wie fahrende Habe.

—
Дзеўка

ў

бацькі

ў

гасцях
.


— Дзеўка с
в
айму дому вораг.


— Дзеўкі, што вербы – іх усюды перасаджваюць.

Іншым клопатам для бацькоў была сама неабходнасць аддаць замуж сваю дачку: 

—
T
ö
chter

sind

leicht

zu

erziehen, aber schwer zu verheiraten.


—
Умелі

бацька

з

маці

мяне

гадаваць
,
ды

не

ўмелі

замуж

аддаць
.


Убеларускайпрыказцынаватгучыцьпапрокзбокудзяўчыны, штопадкрэсліваетое, штоаддацьдачкузамуж– гэтаабавязакбацькоў.

Важнатаксамадлянямецкіхібеларускіхсем’яўсвоечасоваезамужжа, боневартадочкамдоўга“захоўвацца” у бацькоўскай хаце, тамуштотады ўзнікаепагрозазастаццаўдзеўках. Бацькібаялісягэтага, тамуштоянымусілідалейутрымоўвацьікарміцьдачок:

— Mädchen und Eier soll man nicht zu lange bewahren.

— Frisches Gemüse und junge Mädchen braucht man nicht einzupökeln.

— Äpfel zu Ostern und Mädchen über dreißig schmecken nicht mehr.

— Wenn die Birne reif ist, fällt sie ab.


          —
Aus Knaben werden Leute, aus Mädchen werden Bräute.


— Калі дачка ў пары, не дзяржы ў двары.

— Жні пшанічку прызеляненькую, аддавай дачку маладзенькую.

— Маліна не тое, што дзяўчына: чым болей спее, тым смачней бывае.

Заўважым, што ў намецкіх парэміях асабліва распаўсюджана параўнанне дзяўчатна выданне з прадуктамі харчавання, гэтае параўнанне можа з’яўляцца сведчаннем разліковага стаўлення да сваіх дзяцей. Эканамічная падстава выступае на пярэдні план.

А ў беларускіх парэміях асабліва часта падкрэсліваецца, што як для дзяўчыны, так і для яе бацькоў азначае вялікі сорам, калі яна доўга “заседжваецца ў дзеўках”, што падкрэслівае вяршэнства маральных фактараў:

— Як 23, дык замуж пры, а як 25, дык дома сядзь.

— Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі.

Сярод нямецкіх парэмій не прадстаўлены эквіваленты з такім жа моцныму экспрэсіўным планекампанентам. Наадварот, ёсць такія парэміі, якія выступаюць за процілеглую з’яву, напрыклад:

— Wer überschnell heiratet, wird im Leid leben.

— Die warten kann, kriegt auch einen guten Mann.

Іменавітаўгэтайадсутнасціпарэмій, уякіхвыказваўсябдакортымдзяўчынам, якіядоўганеідуцьзамуж, мыбачымспецыфікументальнасцінямецкаганарода, дляякогаізаразпознішлюбабсалютнанармальнаяінаватбольш пажаданаяз’ява, утойчасякубеларускім(большпатрыярхальным) грамадствеісённяназіраеццасяроддзяўчатімкненнехутчэйуступіцьушлюб, не маючы нават эканамічнай базы для стварэння сям’і.

Прычым у беларускіх парэміях часта выказваецца думка аб тым, што важна менавіта наяўнасць мужа, а не яго чалавечыя якасці:

-                    Хоць за старца, абы не застацца.

-                    Хадзі за казла, абы з дому спаўзла.

-                    Замуж хоць у пятніцу.

-                    Выйсці хоць за лапаць, абы не плакаць.

Толькі адзінкавыя парэміі знаходзяць апраўданне дзяўчатам, якія доўга не ідуць замуж:

-                    Лепш у дзеўках сядзець, чым замужам марнець.

-                    Чым з пустым малаком, дык лепей з вадой.

-                    Як абы-які, то лепш ніякі.

Яшчэ адной адметнай асаблівасцю беларусаў з’яўляецца тое, што надзяляецца асаблівая ўвага таму, каб шлюб заключаўся паміж прадстаўнікамі аднолькавых саслоўяў: 

-                    Шукае цар царыцы, а пастух пастушыцы.

-                    Сава сокалу не пара.

-                    Колькі вутцы не мудрыць, а за лебедзем ёй не быць.

-                    Сваю роўню вазьмі, то будзе згода.

У нямецкіх сем’ях падобнае меркаванне адсутнічае.Мабыць, яны не звярталі ўвагі на розніцу ў сацыяльным ці матэрыяльным становішчы абранай нявесты ці жаніха, або гэта было зафіксавана заканадаўча ці ў нейкім маральным кодэксе этнасу.

І
V
. 1. 2.   
Што датычыцца першай дэфініцыі слова “дзяўчына” як маладой асобы, то парэміі адлюстроўваюць асаблівасці характару і паводзін дзяўчат. Адзначаецца, што тыповымі для гэтага ўзросту з’яўляецца бесклапотная весялосць і гаманлівасць дзяўчат:

— Man kann eher auf  einen Sack Flöhe aufpassen als auf ein Dutzend junge Mädchen.

— Mädchen zu hüten vermag nur der Totengräber.

— Mädchen sind am frommsten, wenn sie in den Spiegel gucken.


— Маладой дзеўцы ўсё смех.

— Дзеўкі ўпарты, як козы.

З-за іх бесклапотнасці і неабдуманасці ім часта можа пагражаць небяспека закахацца:

  
  
— Jungfern und Gläser schweben in steter Gefahr.


— Mädchen und Glaswaren laufen leicht Gefahr.

— Alte Häuser und junge Mädchen brennen leicht.

Паводле парэмій можна вызначыць ідэал беларускай прыгажуні. Перш за ўсё, гэта абавязковая наяўнасць касы:

-                    Дзеўка без касы не мае красы.

-                    Каса – дзявочая краса, малайцу заноза.

-                    У дзеўкі думкі ўсе ў касе.

Каса як абавязковы атрыбут дзявочага ўбранства з’яўляецца спецыфічнай асаблівасцю і іншых усходнеславянскіх культур.

Выдзяляюцца і іншыя крытэрыі прыгажосці, а менавіта якасці характару ці паводзіны. У гэтым аспекце ўяўленні абодвух народаў крыху супадаюць:

—
M
ä
dchen
,
die

lachen
,
und

H
ü
hner
,
die

gackeln
,
sind

keine

Sch
ö
nheiten
.


— Mädchen und gute Gänse gehen zeitig nach Hause.

     —
Чым

дзеўка

стражэй
,
тым

яна

прыгажэй

і

даражэй
.


Алеякбынеўсхваляласядзявочаяпрыгажосць, галоўнайкаштоўнасцюідлябеларускага, ідлянямецкаганародаўз’яўляеццапрацавітасць. Менавітапагэтамукрытэрыюхлопцывыбіраюцьсабебудучыхжонак:

— Wer ein Mädchen kennen lernen will, muss es in der Arbeitsschürze sehen.

— Ein Mädchen, das liebt den Putz, ist selten etwas nutz. (Je größer des Mädchens Putz, desto weniger ist es selber nutz.)


          —
Ein Mädchen, das sich kleidet zum Schein, bei diesem ist die Tugend klein.


— Will ein Mädchen achtbar sein, muss es sich der Arbeit freuen.

     
— Дзеўка не бракоўна, як чорна, а бракоўна, як неправорна.


     — Дзеўка прыгожа, ды прасці не можа.

Так яшчэ раз падкрэсліваецца асноўнае назначэнне дзяўчыны – стаць добрай гаспадыняй – і прадвызначаецца яе будучы лёс.
І
V
. 2.   
Па заключэнні шлюбу для дзяўчыны пачынаецца новы перыяд у жыцці, яна становіцца замужняй жанчынай. Сямейнае жыццё жанчыны – гэта асноўная сфера яе жыццядзейнасці, бо:

— Дзявочы век – карочы, замужам даўжэй век.

Быць жонкай – гэта асноўная роля жанчыны і па тым, як жанчына ставіцца да сваёй сям’і, яна расцэньваецца наогул як чалавек. Пагэтаму найбольшая колькасць парэмій, якія рэпрэзентуюць канцэпт “жанчына”, змяшчаюць у сабе менавіта субканцэпт “ЖОНКА”. Жонка – спадарожніца жыцця мужчыны, з астатнімі тыпамі жанчын мужчына звычайна не праводзіць так шмат часу, як з жонкай. Таму ён мае магчымасць назбіраць больш досведу аб жанчыне менавіта ў гэтай фазе яе жыцця. Так як мяркуецца, што мужчыны з’яўляюцца асноўнымі стваральнікамі парэмій аб жанчынах, то менавіта іх жыццёвы досвед становіцца матэрыялам для адпаведных парэмій.

Згодна са слоўнікам ДУДЭНа, “Ehefrau
”
– гэта “eine

verheiratete

Frau
”.
Аднак у парэміях ужываецца пераважна слова „Frau
“
.Гэтае слова палісемічнае, і адно з яго значэнняў супадае са значэннем слова “Ehefrau
“
, астатнія значэнні наступныя:  “erwachsene

Person

weiblichen

Geschlechts
“ (дарослая асоба жаночага полу)
i“Hausherrin
,
Dame
“ (гаспадыня, спадарыня).
Ужываецца таксама слова “Hausfrau
“
,
таму што паняцце “Ehefrau
“
звужана ў асноўным да значэння  “гаспадыня“. І трэцім абазначэннем жанчыны ў гэтай жыццёвай фазе з’яўляецца слова “Weib
“
, таму што адно з яго значэнняў ёсць “замужняя жанчына“.

Ужо адзін той факт, што замест абазначэння “Ehefrau
”
ужываюцца словы “Hausfrau
“
і “Weib
“
, гаворыць аб тым, што жанчына ў нямецкім грамадстве знаходзілася ў абдзеленым становішчы. Аб гэтым сведчыць яшчэ і тое, што жанчына разглядалася у першую чаргу ў якасці хатняй гаспадыні.

Дэфініцыя беларускага слова “жонка” поўнасцю супадае з дэфініцыяй нямецкага адпаведніка. “Жонка – замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа”.  Таксама замест “жонкі” ужываюцца “гаспадыня” і “баба”.

Прааналізаваўшы парэміі, якія змяшчаюць субканцэпт “ЖОНКА”, мы заўважылі, што гэтыя парэміі разглядаюць і характарызуюць замужнюю жанчыну ў розных фазах сямейнага жыцця і з розных пунктаў поглядаў і згодна з гэтым падкрэсліваюць якасці, характэрныя для жанчыны ў  адпаведных фазах і ролях. Менавіта гэтыя якасці і складаюць фразеалагічны вобраз паняцця “замужняя жанчына”. Часцей за ўсё ў парэміях закранаюцца такія бакі жыцця замужняй жанчыны, як “Замужжа” і “Роля жанчыны ў хатняй гаспадарцы”. У асобную групу неабходна аднесці парэміі, у якіх разглядаюцца чалавечыя якасці, тыповыя для жанчын.

І
V
. 2. 1.  
Заключэнне шлюбу азначае вялікую перамену ў жыцці жанчыны, таму што яна уступае ў новы від адосін з мужчынай. І гэтай пераходнай з’яве надзяляецца вялігая ўвага. Падкрэсліваецца, што жаночаму лёсу не пазайздросціш, але дзяўчаты павінны здзейсніць гэты адказны крок:

  -   
Hochzeit
,
grausige

Zeit
.


  -    Горка рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды йдуць.

  -    Дзеўкай была – плакала, замуж выйшла – завыла.

Калі гаворка ідзе аб вяселлі, то яно павінна суправаджацца слязьмі:

— Ein

Brautkleid

ist

manchmal

mit

Trauerstoff

gef
ü
ttert
.


— Eine

betrübte Braut wird eine glückliche Frau.


—
Нявеста плача, бо заўтра жонкай будзе.


—
Замуж ідзе – песні пяе, выйшла – слёзы лье.


Лічыцца добрай прыметай, калі нявеста плача перад алтаром. Магчыма, прычына гэтаму – усведамленне сур’ёзнасці гэтага кроку.

Падкрэсліваецца неабходнасць жаніцьбы для кожнага мужчыны, бо без жонкі яго жыццё непаўнавартаснае:

  —
Ein Mann ohne Frau, ein Hemd ohne Ärmel.


—
Ohne deine Frau bist du eine arme Sau.


—
Des Mannes Ehre schönt das Weib.


— Сядзіць халосты, як сабака бясхвосты, а жанаты, што пан багаты.

— Бяда дзеду без бабы.

— Ажаніся, чорце, не будзеш круціцца.

 Ажаніўшыся, мужчына звязвае ўсё сваё наступнае жыццё з адной жанчынай, разводы ў тыя часы не былі распаўсюджаны. Ад таго, якую дзяўчыну мужчына выбярэ, будзе залежаць яго лёс.  Пагэтаму, каб потым не раскайвацца, ён павінен быць вельмі ўважлівым, выбіраючы нявесту:


—
Eine Frau ist keine Geige, die man wieder an die Wand hängt, wenn man drauf gespielt hat.


— Über den, der sich von seiner ersten Frau scheiden lässt,weint der Altar heiße Tränen.

— Жонку бяры не на год, а на век.

— Жонка – не лапаць, з нагі не скінеш.

— Першую жонку Бог даў, другую – сам знайшоў, а трэцюю – чорт прынёс.

Калі мужчына быў недастаткова пільным пры выбары нявесты, то потым ён, расчараваўшыся ў сямейным жыцці, складае наступныя парэміі:

— Eine

schlechte

Frau
,
eine

dauernde

Qual
.


—
Die Frau ist wie eine Krawatte: erst findet man sie schön, dann hat man sie am Hals.


—
Frauen sind wie Schuhe: wenn man sie lange trägt, werden sie Pantoffeln.


— Чужая жонка мёдам мазаная, а свая – дзёгцем.

Каб не настала расчараванне ў сямейным жыцці, мужчыне належыць быць асцярожным перад жаніцьбай:

—
Pferde und Frauen muss man genau beschauen.


— Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам.

Што датычыцца жаночай прыгажосці, то тут жаніх павінен быць вельмі асцярожным. Прыгажосць настолькі прывабная, наколькі і небяспечная. У сяменым жыцці важна, каб жонка была перш за ўсё добрай гаспадыняй, пагэтаму мужчын рознымі спосабамі папярэджваюць аб гэтым, каб яны не пападаліся ў пастку прывабных жанчын:

—
Wer eine Frau wegen ihrer Schönheit nimmt, hat gute Nächte und böse Tage


— Eine schöne Frau macht noch keinen Hausstand.

—
Броўкі, як сярпоўкі, а ніўка няжатая стаіць.


— З красы хлеба не есці.

— Не шукай красаты, а шукай дабраты.

Выбіраючы паміж працавітай і прыгожай дзяўчынай мужчыне даецца парада аддаць перавагу працавітасці:

—
Wenn die Frau eine Modepuppe, dann gibt
’
s roh
’
 Fleisch und die schlechte Suppe.


—
Не бяда, што чорна, абы была праворна.


Нягледзячы на тое, што мужчыны хочуць мець перш за ўсё добрую гаспадыню, мае пэўную ролю для іх таксама знешні выгляд абранай жанчыны. Гэта вынікае з наступных прыказак, у якіх высмейваецца супрацьлеглая характарыстыка “агідная”:


— Eine hässliche Frau ist ein Mittel gegen Liebe.

— Eine hässliche Frau ist ein guter Schutz für den Garten.

—
Ні самому глянуць, ні людзям паказаць.


— Гляне – сэрца звяне.

Нямецкія мужчыны не жадаюць мець жонку з багатай сям’і:

—
Ich nahm mir eine Frau mit Geld, ich fegte das Haus, sie beherrschte das Feld.


—
Wer ein reiches Weib genommen, der um seine Freiheit gekommen.


—
Wer ein Griesgram wegen seiner Sparbüchse heiratet, verliert die Sparbüchse und behält den Griesgram.


—
Wenn die Frau eine Gräfin, bleibt die Stube ungefegt.


           А сярод беларускіх мужчын такая думка не распаўсюджана. Значыць, нашы мужчыны радыя такому лёгка нажытаму багаццю:

— Хоць бы свіння лыса, абы грошай міса.

— Жаніўся б і на казе, абы з залатымі рагамі. 

           І толькі адна беларуская прыказка адмаўляе шчасце ад такога багацця:


— Хоць гола, ды вясёла.

З даследаваных парэмій бачна, што у абедзвюх культурах жонка – абавязковы чалавек у жыцці мужчыны, і выбару жонкі надаецца асаблівая ўвага. З мужчынскага пункту погляду жонка павінна быць у першую чаргу добрай гаспадыняй. Пажадана, калі б яна яшчэ была і прыгажуняй.                продолжение
--PAGE_BREAK--
еще рефераты
Еще работы по культуре