Изложение: Прадмова да дудкі беларускай

Звяртаючыся да «братцаў мілых, дзяцей зямлі-маткі», аўтар тлумачыць, што «наша бацькава спрадвечная мова, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя „му-жыцкай завуць“, завецца беларускай. Пераконвае, што наша мова „такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая“, гаворыць аб яе стара-жытнасці.
Далей аўтар „Прадмовы“ ставіць пытанне пра адносіны да мовы. Меншыя ў параўнанні з беларусамі народы „маюць па-свойму пісаныя і друкаваныя ксёнжкі і газэты“. А ў нас напісаны на роднай мове ліст да бацькі ў вёску абсмяюць. Мацей Бурачок страсна даводзіць суайчыннікам, што „наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам...“ Папярэджвае: „Шмат было народаў такіх, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!“
Аўтар зазначае, што „добра нават трэба ведаць суседнія мовы, але найперш трэба знаць сваю“. Таму ён „адважыўся напісаць… такія-сякія вершыкі“, якія і выносіць на суд.

На прыканцы „Прадмовы“ робіцца экскурс у гісторыю беларускай зямлі, калі яна добраахвотна з'ядналася з Літвой і Польшчай. Тлумачыцца яе назва: „Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася“. Ва ўмовах, калі назва „Беларусь“ была афіцыйна забаронена і пакаленні людзей нарадзіліся і жылі ў Паўночна-Заходнім краі, Мацей Бурачок палічыў неабходным пазначыць межы старажытнай дзяржавы, у якой, „як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца“, акрэсліць спрадвечную этнічную тэрыторыю нашай радзімы: „Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчак і вёсак...“

еще рефераты
Еще работы по остальным рефератам